RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве падвялі вынікі рэалізацыі абласных грамадзянска-патрыятычных культурных праектаў

Урачыстае закрыццё абласных грамадзянска-патрыятычных культурных праектаў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўская абласная пракуратура, прайшло 20 снежня ў кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок.

Па выніках конкурсу на самую лепшую музейную экспазіцыю, прысвечаную ахвярам палітыкі генацыду ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў з 25 кастрычніка па 25 лістапада, дыпломам і памятным сувенірам узнагароджаны: УК «Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», ДУК «Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», УК «Клічаўскі краязнаўчы музей».

У верасні бягучага года ва ўсіх рэгіёнах вобласці стартаваў кінапраект «Час патрыётаў: аб мінулым дзеля будучыні», які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь. У межах праекта адбылося звыш 500 кінасеансаў, якія наведала больш за 14 тысяч гледачоў: навучэнцы ўстаноў адукацыі, працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў вобласці. У межах кінапраекта праходзілі сустрэчы з прадстаўнікамі пракуратуры, выканаўчай і заканадаўчай улады; грамадскімі дзеячамі; творчымі групамі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

За актыўную працу па маральным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, значны ўклад у захаванне культурнай і гістарычнай памяці, плённую працу па рэалізацыі абласнога грамадзянска-патрыятычнага кінапраекта «Час патрыётаў: аб мінулым дзеля будучыні», прысвечанага Году гістарычнай памяці, падзякі ад імя арганізатараў удастоены: УА «Гімназія № 3 г. Магілёва», УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж», УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій».

За рэалізацыю кінапраекта падзякі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены намесніку пракурора Магілёўскай вобласці Андрэю Волкаву, дырэктару Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Сяргею Бажкову.

У фае кінатэатра працавалі: выстава кінапраекта «Час патрыётаў: аб мінулым дзеля будучыні»; выстава «Магілёў. Акупацыя. Трагедыя і подзвіг» УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава»; кніжная выстава «Несмяротныя старонкі памяці» КК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».

З вакальным нумарам выступіў хор народнай песні «Маладзік» УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў». Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма «З чаго пачынаецца Радзіма».

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая