З 24 па 26 лютага ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве плануецца правядзенне буйнамаштабнай выстаўкі «Беларусь інтэлектуальная», якая прадэманструе найноўшыя распрацоўкі і дасягненні навукі і тэхнікі. Асобным сектарам на выставе будуць прадстаўлены дасягненні рэгіёна. Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі і намесніка старшыні аблвыканкама Руслана Страхара адбылася рабочая нарада па абмеркаванні арганізацыйных момантаў.
«Не так даўно аналагічная выстава адбылася ў Мінску і выклікала жывую цікавасць жыхароў сталіцы і ўсёй Рэспублікі Беларусь. Таму прынята рашэнне правесці такую выставу ў кожным рэгіёне, - распавёў Руслан Страхар. – Для нас гэта ўнікальная магчымасць прадставіць на ёй не толькі ўзоры, якія зроблены ў нашай краіне, але і зрабіць упор на выставу і дасягненні Магілёўшчыны. Менавіта таму пры падрыхтоўцы мы зрабілі ўпор на нашыя прадпрыемствы і вну.
Інтэрактыўная экспазіцыя выклікае цікавасць у жыхароў розных узростаў. Будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць не проста ўбачыць, але і пакратаць рукамі, вывучыць, як усё ўладкавана і функцыянуе, даведацца на якіх прадпрыемствах стваралася. Мы ўпэўненыя, што зможам не толькі чарговы раз прадэманстраваць поспехі навукі і тэхнікі, але і паказаць, што нашыя прадпрыемствы інавацыйна-актыўныя і з упэўненасцю глядзяць у будучыню».
Таксама на адкрытай пляцоўцы каля спарткомплексу паўстане ўвазе наведвальнікаў выстава буйнагабарытнай тэхнікі, разгорнецца кірмаш выязнога гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі, будзе арганізавана работа аб'ектаў грамадскага харчавання.
Юлія Таранава, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05