У Магілёве з’явіцца новая рэкрэацыйная фітазона: у пойме ракі Днепр высадзяць сасновы бор. Да канца лістапада тут зазелянее 1,3 тыс. маладых іглічных дрэўцаў, расказала начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
«Сасновы бор размесціцца ў канцы парку Падміколле за гарадской пляжнай зонай у раёне вул. Катоўскага, – адзначыла Святлана Банкузава. – Маладымі сосенкамі будзе засаджана каля 6 га тэрыторыі. Месца было падрыхтавана яшчэ летась: спецыялісты «Магілёўзелянбуда» працавалі тут над аднаўленнем газона. Цяпер пачалі высадку саджанцаў, якія пераносяць у загадзя падрыхтаваныя лункі разам з камяком зямлі, каб расліны лепш прыжываліся. У перспектыве хвойкі запатрабуюць мінімальнага догляду: неабходны будзе своечасовы паліў і ўкос травы, каб хапала сонечнага святла».
Са слоў Святланы Банкузавай, з часам сасновы бор стане для магілёўцаў унікальным месцам адпачынку, бо дагэтуль зоны з іглічнымі насаджэннямі ў абласным цэнтры не было. Тут можна будзе пагуляць, падыхаць свежым паветрам і атрымаць асалоду ад еднасці з прыродай. Аднак працэс фарміравання хваёвага бору не з хуткіх: метровыя саджанцы ператворацца ў паўнавартасныя дрэвы мінімум праз 7–10 гадоў.
Гэтай восенню работнікі прадпрыемства высадзяць на тэрыторыі Магілёва каля 2 тыс. розных дрэў. Зялёнымі насаджэннямі будуць дапоўнены ўчасткі цэнтральных вуліц уздоўж аўтамабільных дарог, а таксама паркі і скверы горада. Толькі ў Пячэрскім лесапарку з’явіцца каля 500 новых саджанцаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01