У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту. Ля мемарыяльнага знака «У памяць пра яўрэеў – ахвяр нацызму» 27 студзеня сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі.
Удзельнікі мерапрыемства прачыталі памятную малітву і згодна традыцыі ўсклалі каменьчыкі да знака. У памяць аб шасці мільёнах яўрэяў, знішчаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, было запалена шэсць памінальных свечак.
У жніўні 1941 года ў акупаваным Магілёве па правым і левым берагах ракі Дубравенкі было створана яўрэйскае гета. Устаноўлены камень у памяць аб яўрэях – ахвярах нацызму – у абласным цэнтры паказвае на месца ўваходу ў гета. Усё насельніцтва гета было знішчана на працягу двух месяцаў. Да моманту вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яго тэрыторыі загінула не менш за 10,5 тыс. яўрэяў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:44
За кулісамі гістарычнай драмы: у Магілёве прадставілі новыя даследаванні аб Стаўцы Мікалая II
27.08.2025 - 15:08
Дняпроўскі мост у Магілёве: гісторыя, подзвіг хлапчукі і памяць пра героя Мікалая Яшына
18.08.2025 - 12:57
Страшную гісторыю санаторыя «Крынкі» вывучаюць дэпутаты ўсіх узроўняў