RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве зрабілі яшчэ адзін крок да стварэння безбар’ернага асяроддзя

У Магілёўскай паліклініцы № 11 пачаў працу новы ліфт–раней у лячэбнай установе ніякіх пад’ёмнікаў не было наогул.

Падзея, быць можа, не такая і значная ў маштабах краіны. Але жыхары Магілёўскага раёна, якіх абслугоўвае паліклініка (гэта амаль 28 тыс. чалавек), так не скажуць. Таму што зусім нядаўна адчувалі нязручнасці, прыходзячы да ўрачоў. Калі раптам праблема, напрыклад, з нагамі, то пацыентам не заўсёды ўдавалася падняцца на другі-трэці паверхі. Медыкам даводзілася самім спускацца на першы паверх, каб аказаць дапамогу хворым. Бывала, хворых даводзілася на насілках падымаць у кабінеты да спецыялістаў.

Кіраўніцтву паліклінікі надакучыла назіраць такую карціну – накшталт і хочаш дапамагчы чалавеку, а ў поўнай меры зрабіць гэта не атрымліваецца. Вось і вырашылі пабудаваць ліфтяк прыбудову да асноўнага будынка. Але грошай на той момант не было. Наогул. Персанал лячэбнай установы сабраў невялікую суму, аказала спонсарскую дапамогу адно магілёўскае прадпрыемства. Быў зроблены праект, але на большае сродкаў не хапіла. На дапамогу прыйшла мясцовая ўлада: з бюджэту Магілёва была выдзелена неабходная для завяршэння работ сума.

Намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса адзначыў:

– Стварэнне выгод для пацыентаў гэтай паліклінікі – сведчанне таго, што ўладзе важны кожны чалавек. І робіцца ўсё, каб жыццё грамадзян нашай краіны было камфортным.

Паводле слоў галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандра Басенкі, у Магілёве ёсць і іншыя лячэбныя ўстановы, пабудаваныя, як і паліклініка № 11, у сярэдзіне мінулага стагоддзя. У перспектыве і там плануюць усталяваць ліфты.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая