RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Мінадукацыі назвалі даты правядзення ЦТ і ЦЭ

Адзіныя тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) дазваляюць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў. Гэта адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч, які таксама назваў даты правядзення гэтых выпрабаванняў у 2025 годзе на прэс-канферэнцыі «Аб уступнай кампаніі 2025 года», якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

«З 9 па 22 красавіка пройдзе рэгістрацыя на ЦТ. Як і ў мінулым годзе, ЦТ будзе арганізавана ў адзіныя тэрміны з ЦЭ для ўсіх выпускнікоў бягучага года і мінулых гадоў. Так, 26 мая пройдзе ЦТ і ЦЭ па прадмеце на выбар, 29 мая ЦТ і ЦЭ - па беларускай або рускай мове, 2 і 5 чэрвеня - ЦТ на прадмет па выбары для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовыя дні правядзення ЦТ - 19, 21 і 23 чэрвеня. Адзначу, што правядзенне ЦТ і ЦЭ ў адзіныя тэрміны дае магчымасць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў», - распавёў Аляксандр Бахановіч.

Ён таксама зазначыў, што ў бліжэйшы час будуць апублікаваны тэрміны правядзення прыёмнай кампаніі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая