У вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна 12 красавіка ў 10.00 стартуе рэспубліканскі міжканфесійны дабрачынны праект «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» і байцы студэнцкіх атрадаў з усіх куткоў Сінявокай зоймуцца добраўпарадкаваннем Свята-Пустынскага Успенскага мужчынскага манастыра і аднаго з трох яго гаючых крыніц. Хлопцы і дзяўчаты ачысцяць ад леташняй лістоты, сухастою, буралому прылеглую да манастыра тэрыторыю, закладуць на ёй сад з 75 пладовых дрэў і ўсталююць лаўкі. Вялікую працу трэба будзе правесці і па ўладкаванні крыніцы, якую ў народзе называюць Ефрасіннеўскай. Сіламі добраахвотнікаў БРСМ плануецца рэканструяваць лесвіцу з парэнчамі, якая вядзе да крыніцы, і ўсталяваць над ёй навес, абсталяваць каптажную камеру для таго, каб паломнікам было зручна браць ваду.
Напярэдадні працоўнага пачыну, 11 красавіка, для ўдзельнікаў акцыі будуць арганізаваны валанцёрскія і студатрадаўскія інтэнсівы (трэнінгі), адкрыты дыялог з удзелам мясцовай выканаўчай улады і духавенства, экскурсійная праграма.
«Аднаўленне святынь Беларусі»– традыцыйная акцыя саюза моладзі, якая праводзіцца з 2013 года. Сёлета яна пройдзе ў новым фармаце і будзе называцца «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Такая ініцыятыва паступіла ад моладзі Магілёўскай вобласці. Менавіта таму праект стартуе ў нашым рэгіёне. Гэтым разам акцэнт зробяць на добраўпарадкаванні не толькі культавых аб’ектаў, храмавых комплексаў, капліц, але і крыніц, якімі так славіцца Беларусь.
«Многія крыніцы з самых старажытных часоў лічацца святымі: набраць чыстай вады і здзейсніць абмыванне з верай у духоўнае і фізічнае вылячэнне да іх прыязджаюць тысячы людзей. Задача сённяшняга пакалення – захаваць спадчыну папярэднікаў, даведацца больш цікавага аб сваёй малой радзіме, паклапаціцца аб прыродных крыніцах і зрабіць нешта карыснае для землякоў, роднай Беларусі», – падкрэслілі суразмоўцы
Эстафету па добраўпарадкаванні крыніц на працягу года падхопяць астатнія рэгіёны краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35