RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У рэспубліканскім Апошнім званку прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці

У рэспубліканскім Апошнім званку, які адбудзецца 30 мая ў «Мінск-Арэне», прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

Права прадстаўляць рэгіён на свяце атрымаюць таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, якія дасягнулі добрых вынікаў у алімпіядах, конкурсах, фестывалях,

спаборніцтвах рознага ўзроўню і інш. Ад устаноў адукацыі Магілёва на рэспубліканскі Апошні званок адправяцца 34 выпускнікі, ад Бабруйска – 20 і па 2-3 чалавекі – ад кожнага раёна вобласці.

У цэлым з усіх рэгіёнаў Беларусі на мерапрыемства, якое ў гэтым годзе праводзіцца ўпершыню, прыедзе каля 1,1 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Пачнецца свята на прылеглай да «Мінск-Арэне» тэрыторыі ў 16.00. Там пройдзе культурна-забаўляльная праграма «Парк маладзёжных культур», якая ўключае фотазоны, выступленні творчых калектываў, разнастайныя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, навучанне танцам. У 18.00 у будынку спарткомплексу пачнецца непасрэдна рэспубліканскі Апошні званок. Ён адкрыецца ўрачыстай часткай, дзе будуць узнагароджаны найлепшыя выпускнікі краіны гэтага навучальнага года. Пасля пройдзе канцэрт з удзелам зорак айчыннага шоу-бізнесу.

Як паведамілі суразмоўцы, лінейкі з нагоды апошняга званка адбудуцца 30 мая ва ўсіх 350 ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Прыдняпроўскага краю. Выпускнікамі 9-х класаў стане больш за 9,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, 11-х – больш за 6,7 тыс.

Для моладзі ў гэты дзень традыцыйна арганізуюць нямала цікавых мерапрыемстваў. У прыватнасці, у Магілёве на пляцоўцы каля Лядовага палаца ў 14.00 плануецца правесці «Вальс выпускнікоў», удзельнікамі якога стануць навучэнцы магілёўскіх школ, кадэты, выхаванцы дзіцячых музычных студый і калектывы горада на Дняпры. Тут будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, пройдуць канцэрт, майстар-клас па харэаграфіі, флэш-моб. Завяршальным акордам свята стане выкананне пад адкрытым небам вальса усімі жадаючымі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая