Наступствы адначасовага заражэння грыпам і COVID-19 пакуль яшчэ дасканала не вывучаныя, але відавочна, што ў гэтым годзе прафілактыка грыпу важная як ніколі раней. Пра гэта заявілі ў Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ і нагадалі ўсім жыхарам рэгіёна, што самым эфектыўным спосабам абароны ад грыпу з’яўляецца вакцынацыя, але ў гэтым годзе ў святле пандэміі каранавіруса, прышчэпку ад грыпу трэба зрабіць у максімальна бяспечных умовах, якпаведамляе Цэнтр навін ААН.
«У гэтым сезоне стварэнне бяспечных умоў пры вакцынацыі супраць грыпу–вельмі важная задача», – заявіў кіраўнік падраздзялення па асабліва небяспечных патагенах ў Еўрапейскім бюро СААЗ Рычард Пебодзі. Ён падкрэсліў, што краіны могуць браць на ўзбраенне розныя стратэгіі, напрыклад, арганізоўваць прышчэпкі ў аўтамабілі: чалавек праязджае на машыне міма медпункта, выцягвае руку ў акно, атрымлівае прышчэпку і едзе далей. Можна арганізаваць мабільныя клінікі, асабліва ў сельскіх раёнах. Але ў такіх выпадках вельмі важна забяспечваць фізічную дыстанцыю паміж людзьмі, якія стаяць у чарзе па прышчэпку. Важна таксама, нагадваюць медыкі, адпраўляючыся на прышчэпку, не забыцца надзець маску і мець пры сабе сродкі дэзынфекцыі.
У Еўрапейскім рэгіёне СААЗ рэкамендуюць краінам, асабліва з абмежаванымі рэсурсамі, у прыярытэтным парадку арганізаваць імунізацыю медыкаў і пажылых людзей, бо вакцынацыя супраць грыпу абараняе не толькі саміх работнікаў аховы здароўя, але і членаў іх сем’яў і пацыентаў. Імунізацыя таксама зніжае верагоднасць нявыхаду на працу па хваробе, што вельмі важна ва ўмовах пандэміі, калі сістэмы аховы здароўя вельмі перагружаныя.
Што тычыцца людзей старэйшага ўзросту, то зімой іх чакае падвойная небяспека: COVID-19 і грып –хваробы, якія ў людзей, старэйшых за 65 гадоў, працякаюць больш цяжка. Важна таксама, як адзначаюць у СААЗ, забяспечыць прышчэпкамі супраць грыпу цяжарных жанчын, людзей з хранічнымі парушэннямі і дзяцей, малодшых за пяць гадоў.
5 кастрычніка ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ пачалася кампанія па інфармаванні насельніцтва аб небяспецы грыпу і мерах абароны ад яго. Адзначыўшы, што эпідэміі грыпу – звыклая сезонная з’ява, эксперты СААЗ падкрэслілі, што ў 2020 годзе яна будзе працякаць на фоне пандэміі COVID-19. Многія сістэмы аховы здароўя ўжо зараз працуюць на мяжы магчымасцей і не маюць рэсурсаў для супрацьдзеяння грыпу. Пры гэтым гэтыя дзве хваробы часта складана адрозніць толькі па іх сімптомах, і для ўстанаўлення дакладнага дыягназу патрабуецца лабараторнае даследаванне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя