Зусім нядаўна наша краіна адзначыла важную падзею, якая шмат у чым абумовіла сам факт існавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці. 30 снежня 1918 года ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б) абвясціла сябе першым з’ездам КП(б)Б, які абвясціў БССР. А 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Храналогія тых падзей больш чым стагадовай даўнасці сёння дакладна вядомая. Аднак спрэчкі сярод гісторыкаў і палітолагаў аб ролі БССР у фарміраванні нашай сучаснай суверэннай дзяржавы не сціхаюць да гэтага дня. Больш за тое, з падачы некаторых палітычных сіл у грамадскую свядомасць ўкаранёна нямала міфаў з гэтай нагоды, якія не маюць нічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю. Для таго каб аддзяліць выдумку ад праўды і расставіць кропкі над «i», газетай «СБ. Беларусь сегодня» ў 2019 годзе быў ажыццёўлены спецыяльны праект – 24 гутаркі карэспандэнта Максіма Осіпава з вядомым беларускім гісторыкам Ігарам Марзалюком. Ігар Аляксандравіч – доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы. Увазе зацікаўленых чытачоў прадастаўляецца кніжны варыянт гэтых гутарак. У кнізе апісваецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1918–1920 гадах, складанае і супярэчлівае эканамічнае і культурнае развіццё БССР у 1920–1930-х гадах, ажыццёўленыя і неажыццёўленыя планы, трагічныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай. Кніга прызначана для дарослых і школьнікаў, для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45