RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У выніку візіту ў КНР дэлегацыі Магілёўскай вобласці падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве

Завершаны візіт у КНР афіцыйнай дэлегацыі Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам. На працягу тыдня прадстаўнікі нашага рэгіёну прынялі ўдзел у выставе харчовых тавараў, стаўшы ганаровымі гасцямі і годна прадставіўшы ў беларускім павільёне арганізацыі Магілёўскай вобласці, азнаёміліся з магчымасцямі кітайскага боку і прэзентавалі эканамічны патэнцыял нашай краіны і Прыдняпроўскага краю, у прыватнасці. Таксама правялі шэраг афіцыйных сустрэч і перагавораў як з прадстаўнікамі ўлады, так і бізнес-супольнасці, наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў правінцый Хэнань і Хунань, вынікам якіх стала падпісанне шэрага пагадненняў і дамоўленасцей аб супрацоўніцтве.

У выніковыя дні знаходжання дэлегацыі ў КНР адбылося наведванне правінцыі Хунань. Так, 20 мая праведзены перагаворы ААТ «Бабулін гладыш» з кампаніяй Baifei Diary па стварэнню сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны. Дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала вытворчую пляцоўку для будучага прадпрыемства. Па выніках перагавораў падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма кампаніямі. Далей дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю Зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Кітаі. У ходзе перагавораў з кіраўніцтвам і рэзідэнтамі зоны, адбылася прэзентацыя эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці, дзейнасці СЭЗ «Магілёў», Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.

Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол намераў па супрацоўніцтве камітэта эканомікі аблвыканкама і канцылярыі знешніх сувязей правінцыі Хунань, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ «Магілёў» і Зонай эканамічнага і тэхналагічнага развіцця горада Чанша. Дарэчы, пры наведванні Чанша дэлегацыя таксама азнаёмілася з вытворчай дзейнасцю найбуйнейшых сусветных кампаній у сферы машынабудавання SANY і Zoomlion, будаўнічай кампаніяй Broad Homes.

Далей адбылася сустрэча дэлегацыі Магілёўскай вобласці з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань спадаром Ху Сюйшэнам. Бакі адзначылі станоўчую дынаміку супрацоўніцтва паміж двума рэгіёнамі і намецілі шэраг канкрэтных напрамкаў узаемадзеяння на будучы перыяд. Падчас візіту ў правінцыю Хунань дэлегацыю Магілёўскай вобласці суправаджаў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоу Андрэй Папоў.

Юлія Таранава, фота прадстаўлена дэлегацыяй Магілёўскай вобласці

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая