У Жыліцкім палацава-паркавым комплексе прыступілі да аднаўлення страчанай аранжарэі. Пра гэта расказаў дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч.
Да работ прыступілі ў пачатку ліпеня. Як расказаў дырэктар гістарычнага комплексу, на днях у падмурак будучай аранжарэі заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам ад будаўнікоў, прадстаўнікоў Кіраўскага райвыканкама і жыхароў раёна.
«Працы ідуць хутка, будаўнікі імкнуцца ўкласціся ў самыя кароткія тэрміны. З’яўленне аранжарэі завершыць знешні выгляд гістарычнага комплексу», – адзначыў Уладзіслаў Кулакевіч.
Аранжарэя была страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны: па загадзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў яе разабралі па цаглінцы. «Аранжарэя, якая будуецца, вонкава будзе цалкам адпавядаць гістарычнаму абліччу. Унутры з’явіцца кафетэрый, каб турысты маглі перакусіць, канферэнц-зала і гасцявыя пакоі», – адзначыў дырэктар.
Падыходзіць да завяршэння рэстаўрацыя ўнутранага строю палаца. Аб’яўлены тэндар на выраб мэблі для аднаўлення інтэр’ераў. Работы плануюць завяршыць да канца года.
Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах – гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага ўзроўню. Пачаў будаўніцтва палаца ў 1823 годзе Ігнат Булгак, які быў Бабруйскім маршалкам і ганаровым наглядчыкам вучылішчаў. Пры жыцці Ігната была ўзведзена вялікая частка палаца, пасля яго смерці будынак неаднаразова перабудоўвалі дзеці двараніна. Палац вытрыманы ў адзіным класічным стылі. У розны час тут размяшчаліся дзіцячы дом, потым агранамічная школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы ўладкавалі там свой шпіталь. З 1950 года ў палацы працаваў сельскагаспадарчы тэхнікум. У цэлым будынак дайшоў да нашага часу ў добрым стане: за дзве сусветныя вайны ён не быў спалены і не падвяргаўся бамбардзіроўкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02