На 2 жніўня ў вобласці адным з лідэраў уборачнай з'яўляецца прадпрыемства «Сервалюкс-Агра» Магілёўскага раёна. Камбайнеры Сяргей Май і Рыгор Бокач на дваіх ужо намалацілі амаль 4 тысячы тон збожжа. Калі павязе з надвор'ем, паказаны рубеж яны пераадолеюць да сярэдзіны заўтрашняга дня. Усяго ж на Магілёўшчыне ўбрана 19 працэнтаў плошчаў засеяных збожжам. У засекі паступіла 169 тон (гэтая лічба кожную гадзіну расце).
Сваю лепту ва ўраджай уносіць і Мсціслаўскі раён. На палях працуе 67 камбайнаў. Ужо ўбрана 9 тон збожжа. Лепшы вынік на пшанічным полі паказвае экіпаж ААТ «Мазалаўскае» ў складзе старшага камбайнера Сяргея Вараб'ёва і камбайнера Андрэя Курыты.
Так, за адзін працоўны дзень на камбайне КЗС-1218 яны намалацілі 140 т хлеба. Камбайнеры імкнуцца перакрыць леташняе дасягненне, калі іх намалот склаў больш за 2100 тон.
Дарэчы, асноўнае месца працы Сяргея Вараб'ёва - раённая бальніца, але шмат гадоў падчас жніва ён добрасумленна працуе на палях сельгаспрадпрыемства.
Уборачная кампанія на Магілёўшчыне праходзіць арганізавана. Задача ў кароткія тэрміны прыбраць вырашчанае на палях. Прафсаюзы ўважліва сочаць не толькі за ўмовамі працы, але і ўзнагароджваюць найлепшых.
Акрамя камбайнерам узнагароды атрымліваюць і вадзіцелі. На дадзены момант лепшыя паказчыкі на адвозцы збожжавых і зернебабовых культур у кіроўцаў дзвюх гаспадарак: ААТ «Рассвет ім. К.П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна і ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары