Прызёраў і ўдзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа ўшаноўвалі ў Магілёве падчас абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
«Складана перадаць словамі тое, што ты адчуваеш, калі стаіш на алімпійскім п’едэстале і чуеш гімн сваёй краіны, – падзялілася сярэбраны прызёр Алімпіяды ў жаночай барацьбе Ірына Курачкіна. – Гэта гонар, адказнасць і пачуццё, што ты не адна, а разам са сваім народам. Я ганаруся сваёй краінай. Я тут вырасла, атрымала адукацыю. Тут жыве мая сям’я, мяне акружаюць добрыя людзі. Напярэдадні такога вялікага свята, Дня народнага адзінства, прыемна атрымліваць увагу і адчуваць такую вялікую падтрымку. Мая ўзнагарода –заслуга многіх людзей, і я ўдзячна кожнаму з іх».
Усе спартсмены стараліся і працавалі на агульны вынік, падкрэсліў пяціразовы пераможца Паралімпіяды у Токіа Ігар Бокій. Нацыянальная каманда Беларусі заняла 27-е месца ў медальным заліку. Паралімпійская зборная выйграла сем узнагарод: пяць залатых, адно серабро і адну бронзу. Плывец унёс найбольшы ўклад у медальную скарбонку нашай краіны.
«Ва ўмовах пандэміі спаборніцтвы крыху страцілі свой каларыт з-за таго, што не было гледачоў і не адчувалася звыклага маштабу, – адзначыў ён. – Тым не менш, гэта заўсёды радасна і прыемна –заваёўваць такія высокія ўзнагароды, бо ты шмат для гэтага працуеш і імкнешся да гэтага ўсё жыццё. Дружба і адзінства дапамагаюць у жыцці і спорце, парухаюць на новыя перамогі. Так і Дзень народнага адзінства – добрае і значнае свята, якое паказвае, наколькі мы дружныя і згуртаваныя».
«Алімпійскія гульні заўсёды славіліся аб’яднаннем народаў, – падкрэсліла ўладальніца бронзавай алімпійскай медалі ў жаночай барацьбе Ванэса Каладзінская. – Спорт лепш за ўсё дэманструе, наколькі важна быць у адзінстве. Падтрымка родных і блізкіх, а таксама суайчыннікаў спрыяе дасягненню пастаўленых мэтаў. Я вельмі ганаруся нашым народам, свабодалюбным і працавітым, і я рада выступаць на міжнароднай арэне пад сцягамі нашай краіны».
БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея