Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных даных на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам», - расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 215 тыс.т, Магілёўская - 332 тыс.т, Гомельская - 380 тыс.т, Мінская - 602 тыс.т, Гродзенская - 687 тыс.т, Брэсцкая - 890 тыс.т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30% плошчаў, што складае 603 тыс. га.
Завяршаецца ўборка азімага ячменю (абмалочана 97% плошчаў). Атрымана 943 тыс. т ураджайнасцю 39,6 ц/га, што вышэй за мінулагодні на 7,3 ц/га.
Выцераблена лёну на 20 тыс. га - 42% запланаваных плошчаў, скошана траў другога ўкосу на плошчы 840 тыс. га (больш як 78% плана), нарыхтавана сена 295 тыс. т (41% плана), сенажу - 11 098 тыс. т (амаль 80% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 318 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3362 тыс. т (33% плана).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06