Уладкаванне дарог, праца перасоўнага аддзялення пошты і ліквідацыя недахопаў будаўніцтва кватэры ў жылым доме – з такімі пытаннямі на асабісты прыём грамадзян да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – звярнуліся жыхары Быхаўскага раёна і горада Бабруйска.
Так, сярод тых, хто звярнуўся, была жыхарка Быхава, якая расказала, што адно з будаўнічых прадпрыемстваў з 2012 года адмаўляецца выпраўляць недахопы, дапушчаныя пры будаўніцтве кватэры для шматдзетнай сям’і. Жанчына адзначыла, што да гэтага часу не ўстаноўлены і не падключаны газавы кацёл, не выпраўленая работа выцяжной сістэмы ў кухні і санвузле, не ў поўнай меры выканалі аздобныя работы.
Яшчэ адно пытанне, з якім звярнулася жыхарка аграгарадка Холстава Быхаўскага раёна, – уладкаванне пад’езда ад трасы да могілак у вёсцы Людкоў. Жанчына расказала, што работы там праводзіліся, аднак яна лічыць іх недастатковымі для зручнага праезду. Заяўніца таксама растлумачыла, што неабходна ўдасканальваць працу перасоўнага аддзялення пошты, якое абслугоўвае аграгарадок Холстава. У ім ці ў паштальёна можна апллоачваць за ЖКП. Аднак пры аплаце ў паштальёна за такія аперацыі бяруць дадатковую камісію. Жыхарам абвясцілі, што з 1 студзеня 2022 года такія паслугі можна будзе аплаціць толькі ў паштальёна за дадатковую плату. З такім рашэннем жанчына не згодная.
Бабруйчанін, які звярнуўся па дапамогу да Леаніда Мартынюка, арэндуе водны аб’ект у Быхаўскім раёне. У верасні тут адбыўся парыў металічнай рашоткі, і каля 4,5 т рыбы сышло ў меліярацыйную сістэму. Мужчына папрасіў дазволіць адлоў рыбы ў меліярацыйнай сістэме на законных падставах.
Леанід Мартынюк падкрэсліў, што ўсе пытанні, агучаныя падчас асабістага прыёму грамадзян, будуць узяты на кантроль і дэталёва прапрацаваны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15