Універсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла дырэктар Бабруйскага філіяла Магілёўскага аддзялення БелГПП Таццяна Берасцень.
Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтваў Бабруйска і збярэ каля 20 суб’ектаў гаспадарання – арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Абавязковай умовай для ўдзельнікаў стане выкананне ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормаў і патрабаванняў.
«Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі і тавараў, у тым ліку адзенне, галантарэя і тэкстыль, парфума і касметыка, Падарункі і сувеніры, посуд, прадметы ўпрыгожвання інтэр’еру, мясныя прадукты, мёд і кандытарскія вырабы, дэкаратыўныя расліны, саджанцы, вырабы ручной працы», – адзначыла Таццяна Берасцень.
Падчас правядзення кірмашу будуць арганізаваны прэзентацыі новых гандлёвых марак, рэкламныя акцыі і дэгустацыі, а таксама сезонныя зніжкі.
Рэжым працы кірмашу: 27–29 кастрычніка з 10.00 да 19.00, 30 кастрычніка з 10.00 да 15.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06