RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Унутраныя прэферэнцыі для экспарцёраў паспрыяюць эфектыўнасці іх працы на знешнім рынку – гендырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно»

Пётр Руднік, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно»:

– Найважнейшай тэмай лічу падтрымку экспарцёраў, паколькі Беларусь – краіна экспартна арыентаваная. Прывяду некалькі лічбаў, якія тычацца прадпрыемства, якое ўзначальваю. Асноўны наш прадукт – поліэфірнае валакно. У 2015-м мы выпусцілі 53 тысячы тон прадукцыі. Па выніках гэтага года аб’ём выпуску павінен перавысіць 100 тысяч тон. Між тым унутрырэспубліканскае спажыванне нашага валакна – толькі 5 працэнтаў ад аб’ёмаў вытворчасці. Усё астатняе мы павінны прадаваць на знешніх рынках, чым і займаемся.

Але тут і ўзнікаюць праблемы. Цэны, якія залежаць ад каціровак на азіяцкіх рынках, пастаянна падаюць. Тона валакна ў 2018 годзе каштавала 1222 долараў, а ў жніўні гэтага года – 700 долараў. Мы выстаялі на фоне гэтага падзення коштаў, але за дзевяць месяцаў 2020 года страцілі больш за 26 мільёнаў долараў. Лічу, што трэба скарыстацца вопытам Кітая, які змог дыктаваць цану на рынку. Краіна гэта не мае сур’ёзных сыравінных рэсурсаў, але з тоны той жа набытай нафты «выціскае» усё, што магчыма. Не толькі паліва, але і адзенне.

Патрэбны ўнутраныя прэферэнцыі для экспарцёраў. Тады з’явіцца больш зацікаўленасці ў працы на знешнім рынку. І краіна ў выніку зможа зарабіць больш валюты.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая