Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 25 ліпеня ўбрана 118 995 га, намалочана 306 216 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 43 818 га, або 92 працэнты да плана, намалочана 79 429 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 3278 га, або 45% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
На Магілёўшчыне працягваюцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 82 160 га, убрана з плошчы 71 993 га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 59 562 тоны, сенажу - 1 405 671 тона, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 429046 тон кармавых адзінак (36,2 працэнта да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,50 ц.к.ад. (+ 2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Перад аграрыямі Магілёўшчыны пастаўлена задача максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд, узмацніць тэмпы ўзворвання пад сяўбу азімага рапсу. Таксама стаіць задача забяспечыць уцягванне зямель пасля правядзення меліярацыйных мерапрыемстваў, выканаць аб'ёмы культуртэхнічнай меліярацыі ў 2024 годзе ўласнымі сіламі сельгасарганізацый, а таксама выканаць заданне па правядзенню перазалужэння палепшаных лугавых угоддзяў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35