Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 29 ліпеня ўбрана 159 205 га, намалочана 412 264 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 073 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 859 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 4484 га, або 61% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Ідуць работы па ўзворванні зямель пад азімы рапс. Так, па вобласці ўзворванне праведзена на 38072 га. Убрана саломы пасля ўборкі збожжавых культур на плошчы 80 667 га.
На Магілёўшчыне працягваюцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 89 437 га, убрана з плошчы 79 332 га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 64234 тон, сенажу - 1431681 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 438.571 тона кармавых адзінак (37 працэнтаў да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,76 ц.к.ад. (+ 2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай