Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пасяджэнне па разглядзе вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў бягучага года. Удзел у ім таксама прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
Анатоль Ісачанка адзначыў, што сітуацыя ў вобласці застаецца стабільнай і кіруемай: «За 9 месяцаў у вобласці выкананы ўсе мэтавыя паказчыкі матрыцы задач, устаноўленыя ўрадам, за выключэннем уводу жылых дамоў, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай.
Валавы рэгіянальны прадукт склаў 105,2% пры заданні 103,3%, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата - 121,1% пры заданні 112,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 131,1% пры заданні 102,8%, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці 123,6% пры заданні 108,9%, аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў - $802,0 млн пры заданні $795,0, увод у эксплуатацыю жылых дамоў - 262,7 тыс. кв. м пры заданні 260,5 тыс. кв. м, у т.л. з дзяржаўнай падтрымкай - 37,4 тыс.кв.м ад даведзенага задання 94,2 тыс.кв.м, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за першае паўгоддзе - мінус 2,3% пры нарматыве за гэты перыяд мінус 1,1%».
Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёну, сёлета ў рэальным сектары эканомікі захоўваецца ўстойлівая станоўчая дынаміка: «Разам з узрослым унутраным попытам на нашы тавары павялічыўся і знешні попыт. Што дазволіла нарасціць экспартныя пастаўкі ў цэлым на 9% да $1,7 млрд, у т.л. на рынак Расійскай Федэрацыі на 12,5% да $1,4 млрд, а таксама на рынкі іншых краін. Рост аб'ёмных паказчыкаў дэманструюць усе асноўныя галіны эканомікі, што станоўча адбіваецца на фінансавым стане арганізацый, росце даходаў насельніцтва і выкананні бюджэту. Даходы вобласці складаюць Br3,2 млрд, з іх уласныя даходы - Br1,8 млрд. Уласныя даходы па рэальным вылічэнні павялічыліся практычна на 15%, што дае магчымасць зрабіць вывад аб выкананні запланаваных даходаў на 2024 год у поўным аб'ёме і фінансаванне прадугледжаных расходаў. Усімі раёнамі і гарадамі вобласці выканана заданне па росце сукупных паступленняў даходаў».
Таксама Анатоль Ісачанка пазначыў, што выдаткі бюджэту захавалі сацыяльную накіраванасць: «Удалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць жыхароў Прыдняпроўскага краю. На сацыяльную сферу накіравана Br1,9 млрд., або 60% ад усіх расходаў. На фінансаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, уключаючы пытанні рамонту жыллёвага фонду, вулічна-дарожнай сеткі, мясцовых праездаў, прыдамавых тэрыторый, дзіцячых гульнявых пляцовак, - Br332,7 млн., або 10%. На развіццё рэгіёну - Br250 млн, або 7,7% ад усіх расходаў.
Да канца года засталося зусім няшмат, у сувязі з тым, неабходна актывізаваць работу па вузкіх месцах, прыняць меры па асваенні ў поўным аб'ёме сродкаў у рамках інвестыцыйных праграм і па рашэнню кіраўніка дзяржавы», – падкрэсліў ён.
На заканчэнне пасяджэння старшыня аблвыканкама яшчэ раз падкрэсліў, што ўсе патрабаванні праграмных дакументаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўню павінны быць няўхільна выкананы. «Калі для гэтага патрабуецца пераразмеркаванне сродкаў, дык ніякіх праблем у гэтым няма. Але з тымі, хто не асвойвае, будзем разбірацца ў прычынах. Што ж тычыцца новага інвестыцыйнага цыклу - трэба больш актыўна дзейнічаць, па-іншаму нельга. З тымі паказчыкамі, што складваюцца на сёння, мы атрымаем нядрэнны вынік па выніках года, але гэтага недастаткова. Трэба глядзець і развіццё прадпрыемстваў, і працоўныя месцы, захаванне людзей, павелічэнне заработнай платы. Гэтага можна дасягнуць толькі праз інвестыцыі і павелічэнне прадукцыйнасці працы».
Датычна сельскай гаспадаркі, улічваючы неаднаразовыя абмеркаванні, губернатар прапанаваў скласці праграмны дакумент з улікам наяўных напрацовак, дапамогі з боку ўрада: «Беручы пад увагу будаўніцтва новых ферм, важна дакладна пазначыць усе напрамкі працы, у тым ліку з улікам узбуйненняў і пераўзбраення нашых гаспадарак. Таму павінны быць абазначаны канкрэтныя тэрміны, адказныя, крыніцы. Тады атрымаецца прадметная размова».
Як адзначыў у час размовы з журналістамі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, сёлета важна тое, што ўсе галіны рэгіёну выйшлі на траекторыю ўстойлівага росту: «Што да прамысловасці, мы бачым рост каля 7%, які ў асноўным забяспечаны за кошт экспартных паставак, што таксама вельмі важна. Магілёўская вобласць, як і Рэспубліка Беларусь, экспартна-арыентавана, таму рост экспарту на 9 працэнтаў дазволіў дадаткова загрузіць магутнасці нашых прадпрыемстваў. Пастаўкі на экспарт павялічаны за кошт павышэння якасці прадукцыі і мадэрнізацыі. Велізарную ролю ў гэтым адыграў працяг інвестыцыйнага цыкла.
За дзевяць месяцаў тэмп росту інвестыцый у эканоміку Магілёўскай вобласці склаў 131%, што важна для якаснага развіцця эканомікі. Што яшчэ больш значна - рост затрат на набыццё машын і абсталявання склаў больш за 40%. Мы бачым, што інвестыцыі ўкладваюцца не проста ў сцены, а ў мадэрнізацыю - у актыўную частку асноўных сродкаў. Вельмі важны, адчувальны паказчык - узровень заработнай платы. І тут мы таксама канстатуем, што сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па Магілёўскай вобласці за дзевяць месяцаў склала Br1,84 тыс. з тэмпам росту больш як 20%. Прыкладна такі ж рост паказваюць нам даходы ў бюджэт Магілёўскай вобласці. Стабільная работа эканомікі дае магчымасць нам напаўняць бюджэт і рэалізоўваць усе намечаныя сацыяльныя праграмы. Гаворка ідзе, як аб будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў - дарог, капітальным рамонце жылых дамоў, так і аб будаўніцтве новых сацыяльных аб'ектаў, у тым ліку, у сферах медыцыны і адукацыі».
На асаблівым кантролі, як падкрэсліў Руслан Страхар, у аблвыканкаме знаходзіцца выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі ў кожным рэгіёне інвестыцыйных праектаў «Адзін рэгіён - адзін праект»: «У вобласці сфарміраваны пералік такіх інвестыцыйных праектаў. На сёння гэта 31 інвестыцыйны праект. Ужо завершана рэалізацыя дзесяці з іх. Да канца года плануецца завяршыць яшчэ тры інвестыцыйныя праекты, астатнія будуць рэалізаваны на працягу наступнага года. Разам з тым, мы не стаім на месцы і ўжо зараз фарміруем новыя інвестыцыйныя праекты, чаму садзейнічае работа ўрада, даручэнне прэзідэнта па стварэнню спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Карэкціруецца заканадаўства па інвестыцыйнай дзейнасці, што дае магчымасць аказваць вялікую падтрымку суб'ектам, якія рэалізуюць праекты. Акрамя таго, па даручэнні ўрада Банкам развіцця прадугледжаны шэраг льготных крэдытных прадуктаў, якія дазваляюць суб'ектам прасцей, хутчэй і больш эфектыўна рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты. Што да малога і сярэдняга бізнэсу, у Магілёўскай вобласці, як і ва ўсёй краіне, існуе асобная праграма падтрымкі, у рамках якой мы аказваем падтрымку шляхам субсідавання праектаў на конкурснай аснове».
Пры гэтым, акцэнтаваў увагу Руслан Страхар, вельмі важна за агульнымі лічбамі і станоўчымі вынікамі бачыць рэзервы і праблемныя пытанні, якія існуюць у асобных прадпрыемствах: «Таму сёння на пасяджэнні аблвыканкама мы не проста разгледзелі кожную сферу рэальнага сектара эканомікі, але і заслухалі кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў, якія адчуваюць пэўныя праблемы. Каб разам выпрацаваць неабходныя кіраўнічыя рашэнні і забяспечыць развіццё ўсіх без выключэння арганізацый Магілёўскай вобласці».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрылавіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 10:27
У Магілёўскай вобласці збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 47,9 тыс. га
26.03.2025 - 09:59
Прамую тэлефонную лінію 29 сакавіка правядзе ў Магілёўскім аблвыканкаме Генадзь Дзенгалёў
25.03.2025 - 12:19