Усе раёны Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімай сурэпіцы. Ураджайнасць у сярэднім па рэгіёне склала 10,1 ц/га, – паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на сённяшнюю раніцу, азімы рапс убраны на 55% запланаваных плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць пакуль – 17,6 ц/га. Самай высокай ураджайнасцю алейнага семя рапсу можа пахваліцца Кіраўскі раён. Тут намалочваюць 29 ц/га. Далей ідуць Магілёўскі і Шклоўскі раёны – па 25 ц/га. У Краснапольскім раёне ўборку азімага рапсу ўжо завяршылі, таксама з гэтай працай хутка справяцца ў Быхаўскім і Крычаўскім раёнах.
Працягваецца ў вобласці і «зялёнае жніво». Нарыхтавана больш за 85 тыс. т сена, каля 1,576 млн. т сенажу (у тым ліку каля 1,556 млн. т з кансервантамі і каля 21 тыс. т зернесенажу). Закладзена амаль 62 тыс. т сіласу. Кармоў у палімернай упакоўцы нарыхтавана больш за 85 тыс. т (54% да плана).
Такім чынам, у вобласці маецца больш за 495 тыс. т кармавых адзінак (36,7% да задання), або 12,9 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, без уліку свіней і птушкі (у мінулым годзе на гэты час было 11,45).
У вобласці ідзе ўборка насеннікаў шматгадовых злакавых культур. У Клічаўскім раёне яна ўжо завяршылася, падыходзіць да канца ў Слаўгарадскім раёне. Больш за палову плошчаў убралі ў Дрыбінскім, Кіраўскім і Магілёўскім раёнах.
Пачалася ўзворванне глебы пад сяўбу азімага рапсу (гатова 7% да плана). У Горацкім, Круглянскім, Мсціслаўскім, Хоцімскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах ідзе ўборка лёну.
Набірае тэмпы ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Жніво праведзена на плошчы каля 4,5 тыс. га, намалочана амаль 14 тыс. т, ураджайнасць – 31,1 ц/га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15