З 1 студзеня 2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 года № 647 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 ліпеня 2019 года № 437» аб утылізацыі транспартных сродкаў). Дадатак 2 да ўказанай пастановы выкладаецца ў новай рэдакцыі.
Хочацца адзначыць, што галоўным чынам змены закранулі стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да тых транспартных сродкаў, з даты выпуску якіх прайшло больш за 7 гадоў. У такім выпадку стаўкі ўтылізацыйнага збору павялічыліся ў паўтара раза.
Калі раней утылізацыйны збор выплачваўся ў дачыненні да транспартных сродкаў, з даты выпуску якіх прайшло не больш за 3 гады і звыш 3 гадоў, то зараз гэтыя тэрміны зведалі змены. З’явіліся стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да транспартных сродкаў, з даты выпуску якіх прайшло ад 3 да 7 гадоў і больш за 7 гадоў. Прычым стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да аўтамабіляў ад 3 да 7 гадоў ідэнтычныя стаўкам, якія былі ўстаноўлены ў папярэдняй рэдакцыі пастановы ў дачыненні да машын, з даты выпуску якіх прайшло звыш 3 гадоў. Так, стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да транспартных сродкаў, што ўвозяцца (увезены) фізічнымі асобамі для асабістага карыстання, у тым ліку з тэрыторый дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза будуць наступныя:
да 3 гадоў – 544,50 беларускіх рублёў,
ад 3 да 7 гадоў – 816,70 беларускіх рублёў,
звыш 7 гадоў – 1225,10 беларускіх рублёў.
Таксама звяртаем Вашу ўвагу, што стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да аўтамабіляў з электрарухавікамі не змяніліся і засталіся на ранейшым узроўні:
да 3 гадоў – 544,50 беларускіх рублёў,
ад 3 да 7 і звыш 7 гадоў – 816,70 беларускіх рублёў.
Дакументам таксама ўстаноўлены стаўкі і для іншых катэгорый транспартных сродкаў – грузавых аўтамабіляў, самазвалаў, прызначаных для працы ва ўмовах бездарожжа, аўтобусаў, прычэпаў і паўпрычэпаў.
Паводле матэрыялаў Магілёўскай мытні
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05