RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Узнагароджаныя ордэнам Маці ўпэўнены: узнагарода - знак клопату дзяржавы аб шматдзетных сем'ях

Ордэн Маці - знак клопату дзяржавы аб шматдзетных сем'ях

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў Указ № 78 аб узнагароджанні 146 беларусак ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей высокай узнагароды ўдастоены супрацоўніцы розных сфер: прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, гандлю і сувязі, грамадскага харчавання, банкаўскай і сацыяльнай сфер, устаноў адукацыі і аховы здароўя. Сярод узнагароджаных - магіляўчанка Марына Фядорчанка.

Кухар дзіцячага сада № 13 Магілёва Марына Фядорчанка:

- Вельмі прыемна, што дзяржава так высока ацаніла нашу нялёгкую матчыну працу. Мы ўдзячны Прэзідэнту за падтрымку і ўвагу, якія аказваюць шматдзетным сем'ям. З дапамогай дзяржпадтрымкі мы пабудавалі кватэру, у якой жывем да гэтага часу. Хоць пераязджалі ў яе, калі дзетак было трое, а зараз іх ужо шасцёра. Стараемся выхоўваць нашых дзяцей добрымі і сумленнымі, прыкладаем усе намаганні, каб яны выраслі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Шмат хто кажа, што сумяшчаць працу з мацярынствам — падвойны подзвіг, але хочацца верыць, што мне і гэта пад сілу. Пасля заканчэння дэкрэтнага водпуску планую вярнуцца ў строй. Аднак для пачатку трэба паставіць (у прамым сэнсе слова) самых малодшанькіх на ногі. Сёння ў нашай дружнай сям'і падрастаюць чацвёра дзяўчынак і двое хлапчукоў. Вядома, быць мамай шасцярых непаседаў няпроста. Але я ўжо не ўяўляю сваё жыццё без хатняй мітусні і актыўнага сямейнага адпачынку.

Па матэрыялах  СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая