RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вадзіцель з Мсціслаўля ў ліку першых чатырохтысячнікаў у Магілёўскай вобласці

Вадзіцель Дзяніс Талкачоў з ААТ «Мсціслаўскі РАПТС» дасягнуў мяжу па перавозцы збожжа і рапсу ад камбайнаў больш за 4000 тон. Прадстаўнікі прафсаюзаў павіншавалі перадавіка, уручылі грамату і грашовую ўзнагароду.
 
Дзяніс Талкачоў працуе ў гаспадарцы ўжо 14 гадоў і на працягу доўгага часу з'яўляецца лідэрам падчас вясенне-палявых работ, уборачных і пасяўных кампаній.
 
- Працуем ад зары да зары, таму і змаглі паказаць такі высокі вынік, але на дасягнутым не спыняемся, - распавядае перадавік. - Прыемна працаваць на карысць прадпрыемству і радзіме! Упэўнены, што мая сям'я ганарыцца тым, што іх галава сям'і адзін з першых кіроўцаў-чатырохтысячнікаў у Магілёўскай вобласці.
 
Лідэр уборачнай кампаніі прызнаецца, што складаней за ўсё працуецца ў спякоту. Але ў перадавіка ёсць адзін сакрэт:
 
- Калі стомлены прыходжу дадому і мяне абдымаюць мае дзеці, то стомленасць як рукой здымае. І кожны дзень, з новымі сіламі, прыступаеш да працы, разумеючы, што ўсё гэта не дарма, - падзяліўся шматдзетны бацька.

mogilev.1prof.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая