Важны кожны пагодлівы дзень, тэхніка павінна быць увесь час у палях. Аб гэтым па выніках селектарнай нарады ў Прэзідэнта па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Ён сказаў:
- Прэзідэнт паставіў дакладныя канкрэтныя задачы - убраць хлеб, які ёсць на палях, і ў гэтым годзе ён расце нядрэнны. Улічваючы асаблівасці гэтага года, трэба сканцэнтравацца, арганізавацца, хутка і якасна правесці ўборку. І Магілёўская вобласць гатова. Сёння пачалі ўборку азімага ячменю, церабленне лёну. Выбарачна прыступілі да рапсу. Гэта значыць, вядуцца ўсе палявыя работы, якія павінны быць у гэты час.
Анатоль Ісачанка дадаў, што год будзе няпростым:
- Уборка будзе праходзіць, хутчэй за ўсё, у ірваным рэжыме, нерытмічна - то дождж, то сонца. Таму нам трэба хапаць кожны пагодлівы дзень, тэхніка павінна ўвесь час знаходзіцца ў палях. І мы павінны быць гатовы да таго, што можам працаваць і да абеду, і пасля, а калі будзе магчымасць і дазволіць надвор'е — нават ноччу. У вобласці ёсць усё неабходнае для таго, каб убраць і нарыхтаваць як зерне, так і кармы.
Губернатар падкрэсліў, што тэхніка адрамантавана:
- На наступным тыдні ліквідуем пакінутыя недахопы - тое, што не паспелі зрабіць, але гэта невялікая колькасць. На панядзелак гатоўнасць тэхнікі ў нас складзе 97%, не гатова будзе каля 20 камбайнаў. На наступным тыдні ўсе гэтыя пытанні вырашым. Мы прагназуем, што асноўная ўборка пачнецца дзён праз 7-10.
Для арганізацыі працэсу ў рэгіёне стварылі механізаваныя звёны - будзе працаваць 14 экіпажаў, а гэта 36 камбайнаў. На ўборачнай таксама задзейнічаюць работнікаў МНС і УУС, дадаў Анатоль Ісачанка:
- Арганізацыі горада і раёнаў падставілі нам плячо - далі людзей на ўборку: у нас будуць працаваць каля 200 прыцягнутых механізатараў. Гэта дасведчаныя людзі, якія дапамагаюць нам не першы год і сваю працу ведаюць. І мы ўдзячныя ім за гэта. Паліва і запчасткі ёсць, усё арганізавана.
Разам з тым ёсць і пэўны рэзерв, зазначыў старшыня аблвыканкама:
- Рэзерв мы бачым у перакідванні камбайна - традыцыйна кожны год з гэтым працуем. Гэта значыць, нашы паўднёвыя рэгіёны, дзе збожжа спее хутчэй, пачынаюць і заканчваюць уборку раней, і мы плаўна перасоўваемся з поўдня на поўнач. І, нягледзячы на вялікую нагрузку на адзін камбайн, каля 350 гектараў, мы ўбіраем своечасова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
18.07.2025 - 15:43
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята