Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч 8 студзеня павіншаваў калектыў Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з векавым юбілеем установы аховы здароўя і ўручыў галоўнаму ўрачу Паўлу Шацілу сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
- У Год добраўпарадкавання, які працягвае Год якасці, важнай задачай для нас застаецца павышэнне якасці жыцця ў рэгіёнах. А гэта немагчыма без тэхналагічнай, даступнай і прафесійнай медыцынскай дапамогі. Для найбуйнейшага банка краіны падтрымка сферы аховы здароўя заўсёды была ў цэнтры ўвагі. На гэта накіраваны сацыяльны праект «Вектар дабрыні». Дзякуючы яму была палепшана матэрыяльна-тэхнічная база многіх бальніц і паліклінік па краіне, - адзначыў Віктар Ананіч.
За кошт спонсарскай дапамогі банка для Асіповіцкай ЦРБ будзе набыта стаматалагічная ўстаноўка з прыладдзем. А гэта значыць, што 44 тысячы пацыентаў, якіх абслугоўвае ўстанова, у новым годзе змогуць атрымліваць больш якасную стаматалагічную дапамогу.
- Сёння ў сценах бальніцы працуюць дастойныя людзі, якія вярнуліся на малую радзіму, каб быць запатрабаванымі і патрэбнымі там, дзе ў іх ведах, таленце і працавітасці асабліва маюць патрэбу. Нават складана ўявіць, колькі жыццяў было выратавана, колькі дзяцей з'явілася на свет дзякуючы прафесіяналізму і адданасці справе некалькіх пакаленняў урачоў і медперсаналу ўстановы, - сказаў Віктар Ананіч, уручаючы сертыфікат.
Дарэчы, ва ўстанове працуе нямала спецыялістаў з больш як 35-гадовым стажам, а ў некаторых ён перасягнуў адзнаку ў 60 гадоў. Асаблівы гонар установы - укамплектаванасць вузкімі спецыялістамі.
Парламентарый пажадаў калектыву бальніцы здароўя, а таксама дарыць магчымасць быць здаровымі ўсім сваім пацыентам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы