Салідарнасць і кансалідацыю грамадства ў гэтую выбарчую кампанію бачна няўзброеным вокам. Такой думкай падзялілася з журналістамі Магілёўшчыны прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД Вольга Петрашова. Яна расказала, што не першы раз бярэ ўдзел у выбарах як назіральнік.
«Уражанні настолькі станоўчыя, настолькі пазітыўныя ў плане таго, якая колькасць людзей з першага дня доўгатэрміновага галасавання ідзе на ўчасткі - мы былі здзіўлены гэтым суцэльным патокам, - адзначыла Вольга Петрашова. - Вельмі шмат моладзі. Гэта радуе. І яны адкрыта выказваюць сваё меркаванне, ідуць з дзецьмі, ідуць сем'ямі. Тут і пажылыя людзі, якія сёння маюць магчымасць прагаласаваць дома, але хочуць прыйсці на ўчастак самі і паказаць, падтрымаць сёння, як яны гавораць, той парадак, тую стабільнасць, мірнае неба. Як ніколі каштоўна пры гэтых знешніх выкліках, такіх няпростых умовах мірнае неба над нашымі галовамі.
Асобна ў гэтую выбарчую кампанію хочацца адзначыць салідарнасць, кансалідацыю нашага грамадства, актыўную грамадзянскую пазіцыю нашых грамадзян. І гэта таксама бачна няўзброеным поглядам. Таму ганаруся сваёй краінай, бачу, назіраю і разумею неабыякавыя адносіны ўсіх грамадзян, усіх катэгорый і ўсяго нашага беларускага грамадства».
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17