На пазачарговай, 53-й, сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб зацвярджэнні Вольгі Прыстромскай на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук, дэпутаты райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, а таксама кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна.
– Працоўная біяграфія Вольгі Васільеўны насычаная, закранае розныя сферы, што, несумненна, вельмі важна для дзейнасці старшыні райвыканкама, – адзначыў у сваім выступленні губернатар Магілёўшчыны Анатоль Ісачанка. – У Вольгі Васільеўны ёсць і вопыт, і жаданне працаваць, а самае галоўнае – яна неабыякавая да таго, што робіць.
– Вольга Васільеўна мае багаты вопыт працы ў дзяржаўных органах кіравання. Упэўнены, што прафесійныя і асабістыя якасці, назапашаны вопыт дазволіць выканаць усе пастаўленыя задачы і паслужыць далейшаму развіццю Бялыніцкага раёна, – выступіў у падтрымку Вольгі Прыстромскай першы намеснік старшыні – начальнік райсельгасхарча Віталь Ласянкоў.
За зацвярджэнне на пасадзе старшыні Бялыніцкага райвыканкама Вольгі Прыстромскай аднагалосна прагаласавалі ўсе дэпутаты райсавета.
– У першую чаргу хачу адзначыць важнасць адказнага стаўлення да працы кожнага на сваім працоўным месцы, – адзначыла, падзякаваўшы прысутным за аказаны давер, Вольга Прыстромская. – Разам, падтрымліваючы адзін аднаго, працуючы адной камандай, мы не толькі працягнем усе добрыя пачынанні, але і памножым дасягнутыя поспехі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніцкага раёна.
Мноства цёплых слоў падзякі за працу было выказана і на адрас папярэдняга кіраўніка раёна Васіля Захаранкі.
– Раён развіваўся і дасягнуў пад кіраўніцтвам Васіля Аляксеевіча высокіх паказчыкаў у сваім развіцці, – адзначыў губернатар. – Яго прафесіяналізм, няспешная, але адначасова вельмі ёмістая манера кіравання і працы з кадрамі дазволілі яму разам з актывам раёна паспяхова выконваць пастаўленыя перад рэгіёнам задачы, а яго каласальны вопыт, бачанне шляхоў развіцця дазволілі і мне зразумець, якія змены патрабуюцца ў заканадаўстве краіны, дзе ў ім ёсць вузкія месцы, дзе законы трохі адстаюць ад рытму жыцця і патрабуюць карэкціроўкі, што дазволіла зрабіць маю заканатворчую дзейнасць больш якаснай. Жадаю Васілю Аляксеевічу поспехаў, значных вынікаў на новым месцы працы і наймацнейшага здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.05.2025 - 12:39
Ад спражак да партсігараў: унікальныя знаходкі Валерыя Дзяшчэні з часоў Вялікай Айчыннай вайны
19.05.2025 - 09:38
Навука і вытворчасць. «Бабруйскаграмаш» мае намер актыўна ўкараняць тэхналогіі Індустрыі 4.0
13.05.2025 - 17:25
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49