Алег Дзячэнка, член Савета Рэспублікі сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці:
«Санкцыі, ціск – рэцыдывы халоднай вайны»
– Алег Віктаравіч, падчас Вялікай размовы Прэзідэнт надаў увагу і тэме санкцый, якія ўвялі ЗША. Як можна ацаніць такі крок амерыканцаў?
– Беларусь ніколі не пагражала нацыянальнай бяспецы ЗША, таму ўвядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый і фізічных асоб надуманае, апрыёры несправядлівае і падлягае адмене. Вашынгтон абраў памылковую стратэгію, і гэта відавочна для кожнага разважлівага чалавека. Увядзенне санкцый, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы, палітычны ціск і спробы дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі – рэцыдывы халоднай вайны.
– Да чаго могуць прывесці спробы дэстабілізацыі з боку ЗША?
– Гістарычная практыка паказвае, што такія дзеянні заўсёды бессэнсоўныя і контрпрадуктыўныя. Напрыклад, шматлікія і рознабаковыя санкцыі супраць Расіі, Кітая, Ірана і іншых краін, абвешчаныя трыма апошнімі прэзідэнтамі ЗША, бумерангам ударылі па эканамічных інтарэсах сваіх жа амерыканскіх кампаній, якія страцілі магчымасць атрымання прыбыткаў ад узаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі з санкцыйнага спісу.
Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі – гэта класічны прыклад нядобрасумленнай эканамічнай канкурэнцыі. Шэраг вядучых транснацыянальных кампаній скарыстаўся сітуацыяй для выдушвання нашых вытворцаў і экспарцёраў з сусветнага рынку з мэтай яго манапалізацыі.
– Выходзіць, мы сведкі беспрынцыповых дзеянняў па перадзеле сусветнай эканомікі?
– Успомніце, пра гэта больш за год таму нас папярэджваў Прэзідэнт, звяртаючы ўвагу на раптоўныя «рукатворныя пандэміі», якія будуць выкарыстаны для стварэння новага сусветнага эканамічнага крызісу, «перакульвання» нацыянальных эканомік і адкрытага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. У сітуацыі, якая склалася, мы абавязкова знойдзем спосаб абараніць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, каб мінімізаваць наступствы ад уведзеных Вашынгтонам жнівеньскіх санкцый, эфектыўна вырашыць агульнаэканамічныя праблемы і не дапусціць зніжэння ўзроўню жыцця простых людзей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 10:32
24.02.2025 - 14:48
24.02.2025 - 10:27
Аляксандр Багель: «Указ Прэзідэнта павысіць эфектыўнасць работы органаў мясцовага кіравання»
24.02.2025 - 09:46
Аляксандр Гарошкін: «Старшыні выканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні»
19.02.2025 - 12:59