Наталля Асмалоўская, старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў:
– Аляксандр Рыгоравіч на працягу больш за васьмі гадзін адказваў на найбольш надзённыя пытанні, якія яму задавалі прадстаўнікі беларускіх і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Мяне заўсёды дзівіць тая шчырасць, з якой кіраўнік дзяржавы гаворыць аб існуючых праблемах. Прэзідэнт ёміста і дакладна ахарактарызаваў сітуацыю, якая склалася ўнутры нашай краіны. Шмат увагі было нададзена міжнароднаму супрацоўніцтву, маючым адбыцца зменам у Асноўны закон краіны.
Для стабільнага развіцця дзяржавы важна захаванне ўсходняга вектара ў знешняй палітыцы. Мы працягваем будаваць братэрскія адносіны з расіянамі. У перыяд санкцый і пандэміі мы можам выстаяць, толькі аб’яднаўшы нашы намаганні, тым больш што з усходняй суседкай нам няма чаго дзяліць. У нас агульная культура, гісторыя. Мы гаворым на адной мове.
Яшчэ раз пераканалася ў тым, якая вялікая роля моцнай асобы ў захаванні стабільнасці ў грамадстве. Спадзяюся, што ў будучыні беларусам удасца пазбегнуць узрушэнняў і разам мы захаваем мір на нашай зямлі.
17 верасня ў нашым календары з’явілася новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно чарговы раз падкрэслівае пераемнасць пакаленняў і адзінства народа ўсёй краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 17:35
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17