На першым пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны яе кіруючы склад. Адкрыў першае пасяджэнне старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Як паведамлялася раней, абласная камісія ўтворана 4 лістапада ў максімальна магчымым складзе - 13 чалавек.
На першым паседжанні сябры камісіі аднагалосна абралі яе старшынёй Яўгена Алекса. Ён падзякаваў за аказаны давер і адзначыў, што нягледзячы на розны ўзрост, жыццёвы і прафесійны вопыт, грамадзянскую пазіцыю членаў камісіі, усе яны адзіныя ў адным: «Той стрыжань і тая аснова, што нас звязвае - гэта пачуццё любові да нашай радзімы. Тое пачуццё, якое сёння патрэбна кожнаму грамадзяніну, які жыве ў нашай краіне. Тое, што дазваляе жыць, працаваць, развівацца самому і развіваць нашую краіну. Мы ўсведамляем усю тую адказнасць, якая на нас ускладзена».
Ён таксама адзначыў, што ў складзе камісіі сёння прадстаўлены ўсе суб'екты грамадзянскай супольнасці: прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў, вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заяў.
«Гэта людзі, якія валодаюць неабходнымі ведамі, досведам удзелу ў папярэдніх электаральных кампаніях і ў працы абласной камісіі, - падкрэсліў Яўген Алекса. - Мы настроены на эфектыўную працу, на тое, што электаральная кампанія традыцыйна ў нашай вобласці праходзіць арганізавана. Безумоўна, будзем каардынаваць сваю работу з іншымі тэрытарыяльнымі камісіямі, якія створаны ў рэгіёне, аказваць арганізацыйна-метадычную дапамогу. Мы настроены таксама правесці добра гэтую электаральную кампанію, як і папярэднюю, якая была звязана з адзіным днём галасавання.
У сваёй рабоце мы абавязаны прытрымлівацца як агульначалавечых прынцыпаў, так і няўхільна выконваць патрабаванні Асноўнага закона нашай краіны - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса. Гэта два асноўныя дакументы ў любую электаральную кампанію або рэферэндум.
Паўтаруся, я глыбока ўпэўнены ў тым, што кожны з членаў камісіі – патрыёт нашай краіны. Мы шчыра любім нашу Беларусь. І, безумоўна, гэтае адчуванне, трансфармуецца ў нашу працу. Патрыятызм - гэта галоўная якасць, якая дазваляе любому грамадству, любой краіне з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень. А нашым грамадзянам разам з нашай краінай будаваць сваю будучыню, гадаваць дзяцей, жыць пад мірным небам».
Таксама на першым пасяджэнні былі абраныя намеснік старшыні камісіі і сакратар.
Зацверджаны і рэжым работы абласной камісіі, распарадак і графік дзяжурстваў, абазначаны іншыя арганізацыйныя моманты.
Абласная камісія арганізуе правядзенне выбараў Прэзідэнта, ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства аб выбарах на тэрыторыі вобласці. Таксама яна кіруе дзейнасцю раённых і ўчастковых камісій, ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з выбарчай кампаніяй.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей