Сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце панавала сапраўдная святочная атмасфера. У межах акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыехалі ў госці, ды яшчэ з падарункамі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А курсанты Інстытута пагранічнай службы падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне.
Дарэчы, Дзяржаўны пагранічны камітэт на працягу ўсяго года падтрымлівае выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем’яў, а таксама дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Бялыніцкіх дзяцей, да прыкладу, віншуюць падчас апошняга званка, 1 верасня. Такая ўвага – вялікая падтрымка для ўстановы, упэўнены дырэктар школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка:
– У нашай краіне дзякуючы акцыі «Нашы дзеці» ўвагай і клопатам з боку дзяржавы ахоплена кожнае дзіця. У пераднавагодні перыяд для дзяцей асабліва важная вера ў цуд, які часам мы самі можам увасобіць у жыццё. У межах дабрачыннай акцыі мы чакаем яшчэ многа гасцей. Яны не толькі прывозяць падарункі для ўстановы, але і кропкава выконваюць жаданні дзетак. Пра іх яны паведамляюць у лістах Дзеду Марозу. Просяць красоўкі, смарт-гадзіннікі, цацкі. А некаторыя мараць пабачыцца з роднымі.
У школе-інтэрнаце навучаецца 109 дзяцей ад 4 да 17 гадоў, з іх 45 хлапчукоў і дзяўчынак – сацыяльныя сіроты. Ва ўсіх выхаванцаў ёсць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Госці зладзілі для дзяцей сапраўднае свята: конкурсы, флэш-моб, карагоды і, вядома, салодкія падарункі. А школе прэзентавалі спартыўны інвентар, сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы: на гэтыя сродкі закуплены сістэмныя блокі ў камп’ютарны клас, дзверы ў спартыўную залу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.05.2025 - 17:25
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю