RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе – Ігар Каско

Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе. Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско.

«На працягу апошніх двух месяцаў тое, што адбываецца ў нашым грамадстве, з нашым насельніцтвам, я, як педыятр, зразумець не магу. Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе, – сказаў Ігар Каско. – І калі я чытаю ў сацсетках рэкамендацыі пратэстоўцам: выходзьце на вуліцы, бярыце з сабой дзяцей, вас тады не будуць затрымліваць, і далей дзеянні нашага насельніцтва, калі людзі бяруць маленькіх дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, ідуць у велізарныя натоўпы, дзе небяспечна, – вось гэту сітуацыю рэальна зразумець практычна немагчыма разважліваму чалавеку. Як можна выкарыстоўваць дзіця ў якасці шчыта для сябе? Бо ты ж бацька або маці. У прыродзе асобіны заўсёды сваіх дзяцей абараняюць, а тут чалавек, які валодае пэўным інтэлектам».

Сенатар адзначыў: удзел у акцыях пратэсту не пройдзе бясследна для дзяцей. «Як урач, я нават не ўяўляю тых наступстваў, якія могуць быць з дзецьмі з боку іх псіхікі, неўралагічнага стану пасля ўдзелу ў такіх мітынгах. Мы заўсёды стараліся абараняць дзяцей ад нейкай знешняй агрэсіі, мы захоўвалі іх псіхічнае здароўе. Але калі дзіця трапляе ў натоўп, які мала таго што рухаецца з нейкімі нейкімі неверагоднымі крыкамі, робіць рэзкія нематываваныя рухі: мітынгоўцы то бягуць у адзін бок, то ў другі, то пераскокваюць праз вуліцу, то каляскай з дзіцем загароджваюць праезджую частку, – усё гэта адназначна для гэтых дзяцей не пройдзе бясследна. А ў далейшым пераадольваць гэтыя наступствы будзе даволі складана. Усё гэта пакіне ў дзіцяці псіхалагічную траўму. Зразумець бацькоў у такой сітуацыі я не магу», – падкрэсліў ён.

Некалькі больш складаная сітуацыя з падлеткамі. У аснове іхпсіхалогіі закладзены пратэст. «Для іх аўтарытэтам, як правіла, не з’яўляюцца ні бацькі, ні настаўнікі, аўтарытэтам з’яўляецца той чалавек ці тая інфармацыя, якую яны для сябе вызначылі. Фізіялогія падлеткаў уладкавана так, што яны збіраюцца ў нейкія групоўкі. Вельмі часта гэта фарміраванне радыкальных груповак, якія потым па жыцці дзейнічаюць. Зараз гэта фарміраванне ідзе з дапамогай сетак. Падлеткі вельмі лёгка кіруемыя, гэта значыць мадэратар гэтага дзеяння, які знаходзіцца дзесьці далёка, але валодае асновамі псіхалогіі падлетка, здольны кіраваць групамі моладзі. І вось тут вялікая праблема яшчэ і ў тым, што крытычна асэнсаваць свае дзеянні яны не здольныя. Але пры масавых мерапрыемствах, атрымліваючы пэўныя дозы адрэналіну, яны будуць радыкалізавацца», – сказаў Ігар Каско.

Сенатар дадаў, што маладыя людзі зусім не думаюць аб наступствах свайго ўдзелу ў акцыях пратэсту. «Гэта значыць той этап жыцця, які трэба прысвяціць вучобе, сваёй будучыні, вывучэнню прафесіі, на працягу некалькіх месяцаў практычна закінуты. Сумняваюся, што ў іх ёсць поспехі ў вучобе – іх жыццё запоўнена зусім іншым. Вось тут ёсць шмат пытанняў, як наогул вырашыць гэтую праблему. Таму, што тут трэба ўдзел псіхолагаў, спецыялістаў, якія разбіраюцца ў масавых паводзінах падлеткаў», – рэзюмаваў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая