Фінал конкурсу бізнес-ідэй сярод прадпрымальнікаў Магілёўскага рэгіёна, арганізаваны па праекце Праграмы развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Беларусі «Малыя гарады», адбудзецца сёння ў цэнтры падтрымкі прадпрымальнікаў «Чавускі бізнес-цэнтр», паведамілі ў ПРААН у Беларусі.
«Гэта ўжо другі конкурс, які праект праводзіць у гэтым годзе ў Чавусах. На працягу двух месяцаў больш за дзесяць бізнесменаў-пачаткоўцаў Магілёўшчыны праходзілі комплекснае навучанне па праграме «Асновы прадпрымальніцтва» ў Чавускім бізнес-інкубатары. У якасці настаўнікаў праграмы выступалі вопытныя бізнес-трэнеры з Магілёва і Мінска», – распавялі ў ПРААН.
Па выніках навучання ўдзельнікі праграмы распрацавалі ўласныя бізнес-праекты і падчас фіналу прадставяць іх членам журы конкурсу. Пераможцы атрымаюць фінансаванне сваёй ідэі ад праекту «Малыя гарады».
У ПРААН адзначаюць, што ініцыятывы, якія атрымалі падтрымку па выніках першага конкурсу, ператварыліся ў паўнавартасны бізнэс. Так, напрыклад, педагог-псіхолаг з шматгадовым стажам адкрыла першы ў раёне цэнтр дзіцячага развіцця, паслугі якога сталі вельмі запатрабаванымі. Гэты старт дазволіў бізнес-лэдзі, якая нядаўна пачала сваю справу, пашырыць сферу дзейнасці і адкрыць новы напрамак – фітнес. Цяпер жанчына падрыхтавала конкурсны праект для суісканне субсідыі на развіццё гэтага кірунку.
Бізнес-інкубатар у Чавусах з’яўляецца адным з шасці цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, якія створаны ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях у межах сумеснага праекта ПРААН і Міністэрства эканомікі Беларусі «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» («Малыя гарады») пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць