RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны за 2020 год падвядуць на ўрачыстым сходзе ў Палацы культуры вобласці 1 красавіка

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны за 2020 год падвядуць на ўрачыстым сходзе ў Палацы культуры вобласці 1 красавіка.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікам працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, раёнаў і гарадоў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў развіцця па выніках справаздачнага перыяду, уручаць заслужаныя ўзнагароды.

На сцэну выйдуць пераможцы штогадовага абласнога конкурсу «Чалавек года Магілёўшчыны». Ганаровага звання ўдастоены 15 жыхароў рэгіёна –кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся значных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Таксама ўручаць дыпломы пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», спаборніцтваў па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці, прадстаўнікам 24 арганізацый Прыдняпроўскага краю, якія ўдастоены гонару быць занесенымі на абласную Дошку гонару.

Пачатак мерапрыемства у 15.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая