RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе 2025 года разгледжаны на пасяджэнні аблвыканкама

Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Круты, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, члены выканкама, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і Бабруйску, старшыні раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, у рэжыме відэасувязі - дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Ісачанка адзначыў шэраг станоўчых тэндэнцый у развіцці эканомікі вобласці па выніках работы за першае паўгоддзе 2025 года. За гэты перыяд выкананы 6 з 9 мэтавых паказчыкаў матрыцы задач, устаноўленых урадам.

Так, тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 114,5 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2024 года пры заданні 103,3 працэнта (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. 107,5 працэнта пры заданні 107,4 працэнта); сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці - 119,8 працэнта пры заданні 109,2 працэнта (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. 116,5 працэнта пры заданні 109,9 працэнта); увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў - 203, 5 тыс. кв. метраў пры заданні 146,3 тыс. кв. метраў (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. 419,1 тыс. кв. метраў пры заданні 418 тыс. кв. метраў); намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата - 119,5 працэнта пры заданні 110,5 працэнта (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. 118,7 працэнта пры заданні 110,9 працэнта); аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі за студзень-чэрвень 2025 г. склаў $565,5 млн пры заданні $562,5 млн (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. $1,125 млрд пры заданні $1,125 млрд); зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за студзень-сакавік 2025 г. «мінус» 2,3 працэнта пры нарматыве «мінус» 0,4 працэнта на гэты перыяд (паводле ацэнкі за студзень-снежань 2025 г. «мінус» 2,0 працэнта пры нарматыве «мінус» 2,0 працэнта).

«Пры гэтым не забяспечана выкананне паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях - 99,7 працэнта пры заданні 102,2 працэнта; ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай - фактычна ўведзена 14, 8 тыс. кв. метраў пры заданні 22,3 тыс. кв., – звярнуў увагу Анатоль Ісачанка. - А таксама абагульняючы паказчык па тэмпу росту валавога рэгіянальнага прадукту - вынік у вобласці склаў 101,4% пры заданні 103,5%. Ніжэй за свае магчымасці спрацавалі па індэксе прамысловай вытворчасці арганізацыі, падпарадкаваныя канцэрнам «Белнафтахім», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», Міністэрству прамысловасці і Міністэрству энергетыкі».

Анатоль Ісачанка прапанаваў заслухаць кіраўнікоў з канкрэтнымі падыходамі і прапановамі па загрузцы вытворчых магутнасцей, нарошчванні аб'ёмаў вытворчых магутнасцей, нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці, зніжэнні складскіх запасаў, стабілізацыі фінансавага становішча.

У частцы выканання бюджэту вобласці, паводле слоў губернатара, за першае паўгоддзе 2025 года даходы кансалідаванага бюджэту вобласці склалі больш як Br2,5 млрд: «Каля Br1,5 млрд, або 59% усіх расходаў бюджэту накіравана на сацыяльную сферу. Усе свае абавязацельствы мы выконваем у поўным аб'ёме, - пазначыў Анатоль Ісачанка. - На фінансаванне рэгіянальных інвестпраграм накіравана Br185 млн».

З асноўным дакладам па парадку дня на пасяджэнні выступіла намеснік старшыні аблвыканкама Алена Пруднікава-Кірпічонак. Яна адзначыла, што за першае паўгоддзе выкананы дзве трэція паказчыкі, устаноўленыя ўрадам. «Найперш хацелася б спыніцца на тых, якія значныя для чалавека. Так, мы перавыканалі тэмп росту інвестыцый. Ён склаў 114,5% пры плане 103,3%. Дзякуючы інвестыцыям уведзены 6 новых аб'ектаў і створана 87 працоўных месцаў, у тым ліку - высокапрыбытковых. Намі выкананы паказчык па росце намінальнай заработнай платы. Практычна на 20% мы прыраслі да ўзроўню мінулага года. У рэальнай заработнай плаце мы прыраслі на больш за 12%. Пра што гэта гаворыць? Што нашыя людзі Магілёўскай вобласці могуць на 12% больш набыць харчовых ці нехарчовых тавараў або зберагчы на 12% больш».

Алена Пруднікава-Кірпічонак падкрэсліла, што трэба будзе захаваць гэты станоўчы трэнд: «Таму зараз будуць максімальна зроблены і задзейнічаны ўсе механізмы для таго, каб мы з вамі выканалі самы галоўны і асноўны паказчык, які характарызуе развіццё рэгіёну - гэта ВРП.

Таксама мы павінны выканаць задачы, якія перад намі ставіць кіраўнік дзяржавы і ўрад. Гэта і задачы па забеспячэнні заработнай платы на сярэднегаліновым узроўні, гэта і забеспячэнне выканання паказчыкаў па цякучасці кадраў. Дарэчы, неабходна адзначыць, што нават пры нявыкананым паказчыку мы маем самае нізкае па краіне значэнне цякучасці кадраў».

Распавяла намеснік старшыні аблвыканкама і аб намечаных планах па развіццю рэгіёну. Пазначыўшы, што кропкамі росту будзе рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, у тым ліку - у рамках ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект».

«Мы поўнасцю трымаем курс на моцныя рэгіёны. Таму што гэта нашы з вамі працоўныя месцы, гэта наш з вамі заробак. І самае галоўнае, гэта захаванне нашага з вамі кадравага патэнцыялу».

У сваю чаргу Леанід Заяц падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ падкрэсліў, што сёння на пасяджэнні выканкама ішла прынцыповая размова аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці па выніках работы за першае паўгоддзе: «Мы бачым, што рост ёсць - 101,4% па ВРП, але гэта недастаткова і на сёння паказчык вобласцю не выкананы. І на гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны: у сельскай гаспадарцы зрушыліся тэрміны ўборкі палявых культур, ёсць адставанні ў жывёлагадоўлі, ёсць прасяданні ў прамысловасці, асабліва па рэспубліканскай форме ўласнасці. Мы заслухалі сёння шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія дапусцілі паніжэнне паказчыкаў. Вызначаны кароткі тэрмін, каб разам распрацаваць неабходную сістэму мер. І не проста стабілізаваць стан спраў, але і выйсці на паказчыкі, якія садзейнічалі б выкананню заданняў, даведзеных аблвыканкаму.

Што датычыцца раёнаў - тут ёсць вялікі патэнцыял, ёсць магчымасць і, безумоўна, з улікам уборкі ўраджаю бягучага года значна лепш завяршыць другое паўгоддзе бягучага года, тым самым кампенсаваць той недабор, які быў дапушчаны ў першым паўгоддзі. Дысцыпліна, патрабавальнасць і адказнасць кіраўнікоў і кадраў - вось умовы поспеху. Кіраўнік адказвае за свае прадпрыемствы, ён павінен сфарміраваць атмасферу адказнасці, пачуцці абавязку перад прадпрыемствам і краінай. Як адзначае кіраўнік дзяржавы, на першым месцы - эканоміка, а ўсё астатняе прыкладаецца.

Дарэчы, у першым паўгоддзі заработная плата ў Магілёўскай вобласці значна павялічылася, але на фоне рэспублікі гэта недастаткова. Нам трэба павялічваць прадукцыйнасць, каб палепшыць дабрабыт людзей».

У той жа час Дзмітрый Круты адзначыў, што ў час пасяджэння шмат гаварылася аб напрамках развіцця рэгіёну і асноўны акцэнт зроблены на прамысловыя прадпрыемствы, паколькі ў першым паўгоддзі той недабор ВРП, які ёсць да планавых заданняў, у першую чаргу, звязаны з працай прамысловага сектара, таму былі заслуханы экспартныя планы гэтых прадпрыемстваў: «Праца прамысловасці сёння - ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым. Мы не можам дапусціць, каб Магілёўская вобласць страціла кампетэнцыі ў нафтахіміі, дрэваапрацоўцы, цэлюлозна-папяровай вытворчасці ці лёгкай прамысловасці. Так, у гэтых сектарах ёсць прыватныя кампаніі, кампаніі камунальнай уласнасці, якія на сёння прадэманстравалі лепшыя вынікі і лепшую дынаміку, але мы хочам, каб рэспубліканскі ўзровень таксама не зніжаў тэмпаў росту. Па выніках 9 месяцаў нам чакаецца вялікая размова з Прэзідэнтам на ўзроўні ўрада па рабоце эканомікі ў цэлым. І хочацца, каб да гэтай размовы Магілёўская вобласць падышла з дастойным вынікам», - падкрэсліў Дзмітрый Круты.

Таксама ён абазначыў, што пытанні сельскай гаспадаркі сёння закраналіся ў меншай ступені: «Усім зразумелыя прычыны часовага зніжэння тэмпаў у раслінаводстве і зрух тэрмінаў уборкі на два тыдні. Аднак мы на сярэдзіну жніўня ўжо бачым, што да канца жніўня гэтая дынаміка будзе выраўнавана. У цэлым у вобласці чакаецца ўраджай збожжавых на ўзроўні 1, 4 млн тон з улікам рапсу і кукурузы. Гэта лічбы большыя за мінулы год. Па нарыхтоўцы кармоў рэгіён таксама на сёння ідзе з плюсам да мінулага года практычна на 10%. Наступная задача - ператварыць добрыя вынікі раслінаводства ў прырост па малочна-мясным сектары: дадаць па прадуктыўнасці малака, па прыбаўленні ў вазе, знізіць смяротнасць жывёл. І мы ўжо бачым па паўгоддзі нармальныя вынікі».

Гаворачы аб будаўнічай галіне, ён адзначыў, што выкананы ўсе заданні рэспубліканскай інвестыцыйнай праграмы: «Ёсць недабор па шэрагу аб'ектаў абласной праграмы. Сёння іх таксама разбіралі і ўсе кіраўнікі запэўнілі, што ў найбліжэйшыя 2-3 месяцы гэты недабор будзе ліквідаваны. Жалезнае правіла - выкарыстоўваць кожны бюджэтны рубель цалкам, паколькі мы не можам сабе ў цяперашніх складаных умовах фарміравання і размеркавання бюджэту дапускаць незасваенне грошай. Таму што ў плане Года добраўпарадкавання ў нас вялізная колькасць аб'ектаў і абавязацельстваў перад жыхарамі Магілёўшчыны па ўводзе сацыяльных аб'ектаў, элементаў інфраструктуры».

Таксама Дзмітрый Круты зрабіў акцэнт на кадравых пытаннях: «З улікам кадравага дня, які нядаўна адбыўся, Прэзідэнт яшчэ раз акрэсліў тыя напрамкі, па якіх ён будзе ў бліжэйшы час пытацца раённых кіраўнікоў. Гэта завяршэнне праграмы «Адзін раён - адзін праект». У Магілёўскай вобласці яшчэ 16 праектаў, якія да канца гэтага года павінны быць уведзены ў эксплуатацыю. Па трох з іх сёння абазначаны пэўныя праблемныя пытанні, якія не маюць крытычнага характару, але знаходзяцца на асаблівым кантролі. Другі напрамак - нядаўна падпісаны Прэзідэнтам указ па замацаванні за кожным старшынёй райвыканкама адной стратнай, праблемнай сельгасарганізацыі, дзе дапушчаны склон, які перавышае нарматывы, або вельмі нізкія сярэднія надоі па малаку, і ўпершыню ўведзена сістэма заахвочвання ў выпадку станоўчых вынікаў, і ўведзены элемент пакарання, калі станоўчых вынікаў не будзе».

Звярнуў Дзмітрый Круты ўвагу і на замацаванне маладых спецыялістаў на месцах, нагадаў аб даручэнні Прэзідэнта аказваць ім усялякую падтрымку. Закрануў ён і пытанні ўборачнай кампаніі, адзначыў станоўчы вопыт стварэння механізаваных атрадаў і звярнуў увагу на даручэнне кіраўніка дзяржавы ўдзяляць увагу выпрацоўцы комплекснага падыходу да падрыхтоўкі спецыялістаў з іншых прадпрыемстваў, замацаваных за складанай сельскагаспадарчай тэхнікай, нацэленасць на выбудоўванне з імі доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая