RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі падвялі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Сёння, 5 мая, у Беларусі адзначаецца Дзень друку. Гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Яго адзначаюць рэдакцыі газет і часопісаў, а таксама работнікі кніжных выдавецтваў і друкарняў.

Традыцыйна ў Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі па выніках працы за 2019 год.

Лідарам сярод абласных і гарадскіх газет прызнаны «Веснік Магілёва», галоўны рэдактар – Павел Савельеў.

Калектывам рэдакцыі гарадской газеты «Веснік Магілёва» ў мінулым годзе была праведзена значная работа ў частцы павышэння якасці зместу і знешняга выгляду газеты з улікам патрабаванняў сучаснай медыяпрасторы. Усё гэта было ўвасоблена ў рэалізацыі новых праектаў, у тым ліку цесна інтэграваных з газетай і сацыяльнымі сеткамі.

Так, для абвяржэння фэйкавай інфармацыі творчым калектывам рэдакцыі на старонках газеты і ў Інтэрнэце рэалізуецца новы вострасацыяльны праект «Вестник_Чат».

Тэмы, якія выклікаюць грамадскі рэзананс, знаходзяць сваё адлюстраванне на палосах «Журналісцкае расследаванне», «Рэпарцёр мяняе прафесію», «Пра гэта гавораць».

Карэспандэнт рэдакцыі атрымлівае матэрыялы на вытворчую тэму. Аб дзясятках магілёўскіх калектываў і людзях працы падрыхтаваны матэрыялы ў рубрыках «Партрэт калектыву» і «Зроблена ў Магілёве».

З мінулага года на старонках «Весніка Магілева» выдаецца ўдумлівы аналітычны праект «Пункт погляду». У газеты ёсць свой творчы твар. Немалаважным у працы калектыву з’яўляецца напаўненне матэрыяламі для шырокага кола чытачоў і ўласных інтэрнэт-пляцовак. І гэта ў іх атрымліваецца.

Сярод раённых газет сталі найлепшымі:

«Голас Касцюкоўшчыны» (Касцюковічы, 1 месца), галоўны рэдактар – Ірына Кавалёва.

Сёння рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты ўяўляе з сябе прыклад канвергентнай структуры.

Удасканальваецца ідэйна-змястоўная мадэль выдання і тэматычная структура газеты. Калектыў рэдакцыі вядзе пастаянную працу над аўтарскімі праектамі: «Смело за дело», «Своими глазами» Вольгі Крывашэевай, «Спорттайм» Яўгеніі Савіцкай, аўтарскай калонкі Наталлі Талкачовай «Душа нараспашку» ў жанры калумністыкі.

У 2019 годзе быў манетызавацны сайт газеты. З нядаўняга часу «Голас Касцюкоўшчыны» можна чытаць у Яндэкс Дзэн – гэта персанальная стужка публікацый. Анлайн-відэа становіцца для насельніцтва актыўнай крыніцай інфармавання, таму рэдакцыяй праводзяцца прамыя эфіры і стрым з месца падзей. Пашыраецца прысутнасць у сацыяльных сетках – сёння рэдакцыя працуе ў 7 акаўнтах.

«Асіповіцкі край» (Асіповічы, 2 месца), галоўны рэдактар – Валянціна Корбаль.

Пераход ад добра прадуманых планаў да іх рэалізацыі – вось што ў найбольшай ступені характарызуе працу калектыву газеты «Асіповіцкі край». У 2019 годзе былі цалкам змененыя дызайн і вёрстка старонак з улікам дэталёвага аналізу выдання, праведзенага спецыялістамі Інстытута журналістыкі БДУ.

Вопытныя і прафесійныя карэспандэнты газеты працягваюць рыхтаваць і рэалізоўваць новыя творчыя праекты, якія адзначаны шэрагам дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў – на самае лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл краіны, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь, за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь. У мінулым годзе газета была ўдастоена дыплома ІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы» (намінацыя «Традыцыі і гісторыя роднага краю»).

Нямала якасных змен у працы рэдакцыі Асіповіцкай раёнкі адбываецца і ў 2020-м: цалкам абноўлены сайт, значна актывізаваная праца ў сацыяльных сетках. А галоўнае – калектывам рэдакцыі творчы пошук працягваецца.

«Савецкая вёска» (Дрыбін, 3 месца), галоўны рэдактар – Таццяна Брычыкава.

2019 год для калектыву раённай газеты «Савецкая вёска» быў плённым. Для Дрыбінскага раёна мінулы год стаў юбілейным, і вялікі цыкл публікацый аб’яднаны ў праект «Дрыбіншчына юбілейная», у цэнтры якога жыццё людзей населеных пунктаў раёна, якія пачыналі сваё развіццё 30 гадоў таму ў сувязі з перасяленнем жыхароў з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў.

Цікавыя і якасныя матэрыялы дрыбінскай раёнкі – гэта заслуга ўсяго калектыву. І нельга не адзначыць публікацыі Ірыны Цяцерынай, якая таленавіта піша пра людзей, іх прафесіі і захапленні; Максіма Цяцерына, менавіта яму належыць аўтарства многіх праектаў выдання, звязаных з краязнаўствам, гісторыяй.

Змянілася ў лепшы бок і афармленне газеты. Больш прывабным і сучасным стаў пасля рэдызайну сайт газеты.

Лаўрэатам сярод афіцыйных абласных сайтаў СМІ ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт прызнаны сайт раённай газеты «Горецкий вестник» gorkiv.by.

Раённую газету «Горецкий вестник» у інтэрнэце чытае больш за чатыры тысяч падпісчыкаў не толькі Горацкага, але і іншых раёнаў Беларусі. Інтэрнэт-сайт у месяц праглядае 42,5 тысяч унікальных наведвальнікаў. Пры гэтым gorkiv.by. выступае як самастойная інфармацыйная пляцоўка для прыцягнення ўвагі чытачоў да выдання, магчымасці весці дыялог з аўдыторыяй і атрымліваць ад яе зваротную сувязь.

Праведзены эфектыўныя работы па знешняй і ўнутранай аптымізацыі старонак сайта, фота- і відэакантэнту.

Рэдакцыяй паспяхова вядзецца праца ў сацыяльных сетках Аднакласнікі, УКантакце, Instagram, Ютуб, Тэлеграм з агульнай колькасцю падпісантаў больш за 16 тысяч.

«Горецкий вестник» планамерна пашырае сваю прысутнасць у лічбавым асяроддзі, асвойваючы новыя пляцоўкі і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі, папулярныя сярод моладзі: фішкі, інтэрактыўныя тэсты, відэакантэнт, стварэнне стрымаў, аўдыпадкастаў.

Таксама па выніках спаборніцтваў вызначаны пераможцы сярод журналістаў мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Імі сталі Аляксандр Ляйчынскі, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі хоцімскай раённай газеты (1 месца), Алена Кукшынская, спецыяльны карэспандэнт выдавецкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”» (2 месца), Маргарыта Падабед, вядучы карэспандэнт камунальнага ўнітарнага выдавецкага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты “Бабруйскае жыццё”» (3 месца).

Найлепшым фотакарэспандэнтам вобласці прызнаны Валерый Асмалоўскі, (Клімавічы «Родная Ніва»).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і дыпломамі Магілёўскага аблвыканкама.

Акрамя гэтага, «Беларускі саюз журналістаў» узнагародзіў найлепшых карэспандэнтаў Магілёўшчыны. За вернасць прафесіі, творчае даўгалецце і актыўную грамадскую працу Ганаровай граматы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» удастоены ветэран журналістыкі, спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Віктар Кубека. За перамогу ў творчым журналісцкім конкурсе імя М. М. Гарадзецкага па выніках 2019 года дыпломам узнагароджаны намеснік галоўнага рэдактара Крычаўскай раённай газеты «Кричевская жизнь» Уладзімір Далецкі.

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая