Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.
«Эксперыментуем з вырошчваннем кавуноў ужо другі год запар, і цалкам удала, – адзначыў суразмоўца. – Клімат мяняецца, паветра летам выграваецца ўсё мацней, чаму б не скарыстацца такімі ўмовамі і не вырасціць экзотыку ў сябе дома? Бахчавую культуру мы высаджваем на тэрыторыі 5 га –пры спрыяльных умовах надвор’я гэтай плошчы дастаткова для атрымання добрага ўраджаю. У мінулым годзе з такога ж па памерах ўчастка мы сабралі каля 64 т, гэта прыкладна 123 ц/га. Сёлета ўраджайнасць плануем павысіць, бо ўлічылі практычна ўсе нюансы вырошчвання паўднёвай культуры ў нашых шыротах, у тым ліку асаблівасці апрацоўкі ад пустазелля і барацьбы з шкоднікамі».
У гаспадарцы выбралі насенне турэцкай селекцыі: яно дастаткова ўстойлівае і вынослівае. Спачатку іх высадзілі ў цяпліцу. У цёплым і вільготным клімаце парасткі набіраліся сіл цэлы месяц, з 24 красавіка. Праз 2–2,5 дні ўсе 30 тыс. саджанцаў з дапамогай расадапасадачнай машыны апынуцца ў адкрытым грунце. Маладыя расліны акуратна прыкрыюць спанбондам і будуць чакаць, калі яны адаптуюцца і пойдуць у рост. Спрыяльнай тэмпературай паветра для іх лічыцца 28–30 градусаў вышэй за нуль.
Па тэхналогіі адлегласць паміж саджанцамі складае 80 см. Міжраддзі пакідаюць шырокімі –2,1 м.–разрастаючыся, расліны сцелюцца, пераплятаюцца косамі і хутка «з’ядаюць» усё вольнае месца. Дарэчы, ад высадкі расады да паспявання пладоў праходзіць каля 60 дзён, і да сярэдзіны жніўня ўжо можна збіраць ўраджай.
ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»– найбуйнейшае ў галіне прадпрыемства АПК і адзіная ў рэгіёне гаспадарка, якая вырошчвае кавуны ў прамысловых маштабах. Спелыя ў мінулым годзе бахчавыя паступілі ў рознічны продаж на ўнутраны рынак Беларусі. Іх можна было знайсці ў фірмовых крамах гаспадаркі ў Магілёве, Бабруйску і Кіраўску, а таксама ў буйной прыватнай гандлёвай сетцы. Дарэчы, акцыянернае таварыства спецыялізуецца не толькі на вырошчванні гародніны і садавіны. Акрамя садоў і палёў,яно ўтрымлівае некалькі малочна-таварных ферм, а таксама рыбную гаспадарку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17