Высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай выбудоўваўся не адзін год. Магілёўскую вобласць і Паднябесную трывала звязваюць пабрацімскія адносіны з кітайскімі правінцыямі Цзянсу і Шэньсі. Кітай, які развіваецца імклівымі тэмпамі і імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі ў свеце, і Сінявокая, якая займае становішча ў цэнтры Еўропы, працягваюць выбудоўваць партнёрскія адносіны.
У перыяд зніжэння дзелавой актыўнасці, выкліканай пандэміяй Covid-19, адшукваюцца новыя спосабы наладжвання міжнародных адносін. Абароты ў гэтай сувязі набіраюць розныя анлайн-выставы і канферэнцыі. З 12 чэрвеня пачне сваю працу экспартная анлайн-выстава «Садовы стыль і будаўніцтва» кампаній-вытворцаў павета Дэцын гарадской акругі Хучжоу правінцыі Чжэцзян.
У мэтах перспектывы развіцця міжнародных эканамічных сувязяў і фарміравання трывалых узаемавыгадных адносін паміж нашымі рэгіёнамі арганізатары выставы – Міністэрства гандлю павета Дэцын – запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы ад беларускага боку прымуць удзел намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка і дырэктар ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Яўген Якімаў.
Сама ж выстава пройдзе на платформе відэасувязі Zoom. Праца непасрэдна з беларускімі прадпрыемствамі будзе арганізавана з 1 ліпеня. У рэжыме анлайн адбудуцца перагаворы з прадстаўнікамі кітайскіх кампаній. Іх падбор будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з запытамі беларускіх прадпрыемстваў, удзел для якіх па папярэдніх заяўках бясплатны.
Па пытаннях удзелу ў анлайн-выставе можна звяртацца ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». Кантактныя даныя: тэл.+375 44 582 28 18, 8 0222 74 61 91, e-mail: agencymogilev@ya.ru.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32