Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён.
Выстава арганізавана пры падтрымцы УП «Мінгардаведка» і з’яўляецца мерапрыемствам месячніка «Карта госця»– турыстычнага сэрвісу, які дазваляе ўсім аматарам падарожжаў і тым, каму цікавая гісторыя Беларусі, аптымальна спланаваць маршруты для азнаямлення са славутасцямі нашай краіны і з максімальнай выгадай для свайго бюджэту.
Карта госця дае права аднаразовага наведвання (бясплатна або са зніжкай да 50%) уключаных у праграму турыстычна прывабных аб’ектаў: музеяў і экскурсій, мастацкіх галерэй, заапаркаў. На сённяшні дзень удзельнікамі праекта ў Магілёўскай вобласці з’яўляюцца 87 аб’ектаў.
Дарэчы, з выставай экспанатаў з мінскага Музея праса ў лютым ужо азнаёміліся жыхары і госці Чавус.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»