RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выстава жывапісных і графічных твораў «Званіца» адкрыецца ў музеі Масленікава 14 красавіка

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава да свята Светлага Хрыстовага Уваскрэсення прапануе наведаць выставу жывапісных і графічных твораў з музейных запаснікаў «Званіца». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
 
«Прадстаўленыя ў экспазіцыі працы – гэта, перш за ўсё, галасы мастакоў, іх расповед пра самы патаемны - свой унутраны свет і веру, - адзначылі суразмоўцы. - Шматгалоссе майстроў як перазвоны, урачыстыя і трывожныя, лірычныя і святочныя чакаюць свайго слухача, каб пагаварыць пра душу і тую спадчыну, якую кожны з нас пакіне пасля сябе».
 
Выстава пачне сваю працу з 14 красавіка.
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая