З 19 ліпеня па 12 кастрычніка ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» пройдзе юбілейная выстава Сяргея Масіхі, прымеркаваная да 70-годдзя мастака.
Нарадзіўся Сяргей Мікалаевіч Масіха 20 лютага 1955 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў мастацкай студыі пад кіраўніцтвам А.Р.Герашчанкі, у 1997-2002 – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка. З 1977 па 2018 год быў выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Дзіцячай мастацкай школе г. Крычава.
З 1977 года Сяргей Масіха - удзельнік мастацкіх выставак. У 2016 годзе ён стаў членам грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» і членам Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская гільдыя керамістаў».
Масіха вельмі тонка адчувае прыроду і ўмее перадаць стан, які ўзнік пры першым уражанні ад убачанага, бо яно, на яго думку, - самае дакладнае. Мастак працуе ў імпрэсіяністычнай манеры і выключна з натуры. Рака Сож Крычаўскага краю, якая мяняецца ў розныя поры года, стала галоўнай тэмай у творчасці майстра.
Экспазіцыя ўключае больш за 30 мастацкіх твораў (палатно, кардон, ДВП, аргаліт, масла), якія апяваюць прыгажосць роднай зямлі і перадаюць любоў да навакольнага свету.
Урачыстае адкрыццё выставы - 25 ліпеня ў 17.00. Уваход для ўсіх жадаючых з 16.30 - бясплатны.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04