Днямі ў рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». У складзе прафесійнага журы працавалі прадстаўнікі 3 краін: Беларусі – рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі – рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана – рэжысёр Дыльшат Рахматулін.
Пасля прагляду работ дзіцячых аўтараў і абмеркавання журы выбрала пераможцаў у 9 намінацыях, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і прызам фестывалю «Малы крыштальны аловак».
– Вельмі парадавалі сваімі працамі юныя аніматары з Беларусі. Увага, якую надаюць дзіцячыя анімацыйныя студыі працы з дзецьмі, дае плён. Можна назіраць безумоўны рост майстэрства юных аўтараў. Відовішчнасць і тэматыка фільмаў, выдумка і фантазія стваральнікаў, упэўнена, будуць цікавыя гледачам», – адзначыла старшыня журы, рэжысёр Таццяна Кубліцкая.
Вынікі конкурсу будуць агучаны ў Міжнародны дзень анімацыі – 28 кастрычніка – на закрыцці фестывалю (кінатэатр «Радзіма», 14.00) і апублікаваны на сайце Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Пераможцаў чакаюць заслужаныя ўзнагароды: дыпломы і хрустальныя алоўкі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»