XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці адбудзецца 5 лістапада ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Праграмай форуму запланаваны прэзентацыя інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу паўднёва-ўсходняга рэгіёна, азнаямленне з прамысловым патэнцыялам арганізацый Магілёўскай вобласці, пленарнае пасяджэнне, у межах якога пройдзе ўрачыстая цырымонія падпісання пагадненняў і намераў.
Падчас форуму будзе арганізавана работа трох секцый: «Рэалізацыя інвестыцыйнага патэнцыялу з выкарыстаннем пераваг паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці», «Магілёўскі рэгіянальны форум па прадпрымальніцтве», «Развіццё турызму ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Магілёўскай вобласці». У працы прымуць удзел прадстаўнікі прадпрымальніцтва, буйных кампаній, малога і сярэдняга бізнесу, раённых і абласных органаў улады, рэгіянальных структур падтрымкі прадпрымальніцтва, БелГПП, навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, інвестыцыйных кампаній, фінансавых інстытутаў і крэдытных арганізацый.
Паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўскай вобласці створаны Указам № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». У яго ўвайшлі Крычаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны. Дакумент прадугледжвае шэраг прэферэнцый для развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна, у тым ліку льготы пры стварэнні новых прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35