RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Я пайду на выбары, таму што...». Меркаванне настаўніка Антона Лабаноўскага

Лабаноўскі Антон Мікалаевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысяцкая сярэдняя школа»:

– Зусім хутка ў нашай краіне адбудзецца важная для ўсіх нас, грамадзян, падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння ў нас ёсць магчымасць назіраць, як дынамічна развіваецца наша дзяржава, ідзе наперад, як з кожным годам яна становіцца лепшай, прыгажэйшай, багацейшай.

І сёння ад кожнага з нас залежыць тое, якой будзе наша будучыня, будучыня нашых дзяцей, усёй Беларусі. Таму, я лічу, кожны чалавек, які паважае сябе і сваю краіну, грамадзянін павінен прыняць удзел у такім значным агульнадзяржаўным мерапрыемстве, бо нам павінна быць неабыякава, як будзе развівацца родная краіна.

Калі нам дадзена права выбіраць, калі ёсць магчымасць зрабіць наша жыццё яшчэ лепшым, мы павінны скарыстацца гэтым, прыйшоўшы на выбарчы ўчастак і прагаласаваўшы за годнага кандыдата.

9 жніўня я абавязкова выканаю свой канстытуцыйны абавязак, бо мой голас, як і любога іншага выбаршчыка, з’яўляецца асабістым укладам у агульную справу.

pniva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая