RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як магілёўскія медыкі змагаюцца з COVID-19

Каля 100 урачоў і больш за дзве сотні работнікаў сярэдняга медперсаналу штодня дапамагаюць пацыентам Магілёўскай бальніцы № 1 перамагчы каранавірусную інфекцыю. Белыя халаты гэтыя людзі змянілі на ахоўныя камбінезоны.

У бальніцы максімальныя меры засцярогі. Правільна вытрымаць такі дрэс-код, затым правільна яго утылізаваць – цэлая навука. Каб выканаць усе тонкасці, медыкі прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. Для гэтага створаны спецыяльныя брыгады.

Самая доўгая змена ўрачоў – 24 гадзіны. Для тых работнікаў, хто гатовы застацца ў бальніцы пасля працоўнай вахты, абсталяваны пакоі пражывання. Зараз такой магчымасцю карыстаецца некалькі супрацоўнікаў сярэдняга медперсаналу. Ужо два тыдні гэтая палата для іх стала другім домам.

Падтрымаць медыкаў не толькі словамі падзякі, але і рэальнай справай спяшаюцца магілёўцы. Дэпутаты, прадпрымальнікі, настаўнікі і студэнты аб’ядналіся ў добрым намеры дапамагчы ўрачам у вырашэнні бытавых пытанняў. Медыкам бясплатна рыхтуюць гарачыя абеды, шыюць сродкі абароны, дапамагаюць матэрыяльна.

Раз на два тыдні медперсанал праходзіць тэст на каранарвірус. Па жаданні работнікаў яго можна рабіць і часцей. Усе спецыялісты медустановы, якія маюць дачыненне да лячэння і суправаджэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, ад кіроўцаў хуткай дапамогі і лабарантаў да ўрачоў, будуць атрымліваць надбаўкі да заработнай платы.

Разгледзець асобы ўрачоў у іх новым уборы складана. Настрой на перадавой выдаюць толькі вочы. У калідорах, палатах, за шлюзамі і ў рэанімацыі адчуваецца, як б’ецца сэрца аднаго вялікага механізму. За здароўе і жыццё пацыента змагаецца ўсё медыцынскае братэрства. І гэта вялікая перамога, калі пацыент вяртаецца дадому здаровым. Дзякуй вам, урачы, за вашу працу і вашы перамогі.

ТРК «Могилев»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая