У аўторак, 21 снежня, у Магілёве пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы. Да 31 снежня тут можна набыць жывыя елкі, хвоі, букеты і навагоднія дрэвы ў кадках. Ажыццяўляць гандаль галоўным навагоднім атрыбутам будзе больш за 15 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку лясгасы (Бялыніцкі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чавускі), фермерскія гаспадаркі, «Магілёўзелянбуд» і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Толькі лясгасы Магілёўскага ДВЛГА падрыхтавалі да продажу 16,4 тысяч навагодніх дрэў, больш за 360 навагодніх букетаў і дрэў у кадках. Гандаль будзе весціся больш чым на 15 пляцоўках абласнога цэнтра.
На рынках па пр-це Віцебскім; пр-це Шміта (у раёне дома № 11); вул. Астроўскага; «Прыдарожным»; «Прывакзальным»; «Дубровенскім»; «Алімпійскім» (вул. Гогаля, 2б); міні-рынку «Казіміраўскі», а таксама на пляцоўках каля гандлёвых цэнтраў і вуліцах Бялыніцкага-Бірулі (раён крамы «Бруснічка»); вул. Лазарэнкі (каля Віленскага рынка); Каштанавай, 2; Куляшова (каля дома 24а).
Цэны, як і раней, будуць залежаць ад памеру дрэва. Так, кошт елкі да 1 м складзе ў сярэднім 8 руб.; ад 1 да 2 метраў – 10 руб.; ад 2 да 3 метраў – 21 руб. Кошт дрэў у кадках, у залежнасці ад памеру, складзе: у Бабруйскім лясгасе – 27 руб.; у Горацкім – 13 руб. 80коп.; у Магілёўскім – 16 руб. 90 кап.; у Асіповіцкім доследным – 12 руб.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня