У Магілёве на юнацкі турнір і Кубак Беларусі па кікбоксінгу збяруцца больш за 250 спартсменаў. Спаборніцтвы пройдуць 24-26 сакавіка ў спартыўным комплексе «Алімпіец», расказалі ў СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-35».
У Рэспубліканскім турніры памяці Уладзіміра Швеца прымуць удзел юныя спартсмены ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў, а ў Кубку Беларусі - ад 19 гадоў і старэйшыя. У кожнай узроставай групе вызначана каля 10 вагавых катэгорый. Спаборніцтвы праводзяцца як сярод мужчын, так і жанчын. У першы дзень будуць арганізаваны папярэднія паядынкі, у другі - паўфінальныя баі, а ў апошні - фінальныя. У сярэднім кожнага спартсмена ад перамогі аддзяляюць 3-4 баі.
У Кубку Беларусі бяруць удзел ужо тытулаваныя спартсмены - майстры спорту, майстры міжнароднага класа, чэмпіёны рэспублікі і свету. Іх выступленні стануць прыкладам для моладзі, якім будзе чаму павучыцца. У сваю чаргу юныя байцы таксама паспрабуюць свае сілы і змогуць адтачыць атрыманыя навыкі. На думку арганізатараў, спаборніцтвы будуць садзейнічаць папулярызацыі заяўленага віду спорту, а таксама стануць добрай падрыхтоўкай да першынства краіны па кікбоксінгу, якое пройдзе ў маі ў Полацку. Уваход на баі вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах