Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў мае вялікі патэнцыял для планамернага росту аб'ёмаў вытворчасці і павышэння эканамічнай эфектыўнасці. Такое меркаванне выказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў у час наведвання прадпрыемства, паведамілі ва Упраўленні справамі.
На парадку дня сёння разгляд пытанняў пашырэння відаў дзейнасці і нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці як непасрэдна Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, так і іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Актуальнай задачай для вытворцаў вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з'яўляецца не толькі захаванне традыцыйных народных промыслаў шляхам вытворчасці адпаведнай прадукцыі - сувеніраў, аксесуараў, прадметаў мастацтва, побыту, адзення, швейных вырабаў, але і забеспячэнне загрузкі вытворчых магутнасцей за кошт развіцця дадатковых відаў дзейнасці.
Так, Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў нараўне з вытворчасцю прадукцыі народных рамёстваў даволі паспяхова развіла такі напрамак дзейнасці, як металаапрацоўка. З 2007 года на прадпрыемстве адкрыты новы від вытворчасці - мастацкае каванне. Асартымент вырабаў папоўніўся рознымі кованымі вырабамі: рашоткамі, агароджамі, дзвярнымі брылямі, кветачніцамі, мэбляй з элементамі кавання, дэкаратыўнымі вырабамі з металу і інш.
Спецыялісты фабрыкі выпускаюць як традыцыйныя вырабы з металу, так і эксклюзіўныя па спецыяльных заказах. Работы майстроў Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў упрыгожваюць шматлікія знакавыя аб'екты ў краіне. Рукамі майстроў менавіта гэтай фабрыкі таксама выраблены вымпелы «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Цяпер разглядаецца пытанне аб далейшым пашырэнні відаў дзейнасці прадпрыемства. У прыватнасці, прапрацоўваюцца магчымасці арганізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці, арыентаванай на выпуск запатрабаванай прадукцыі глыбокай перапрацоўкі з высокім дабаўленым коштам.
Як адзначыў Юрый Назараў, рэгіён мае добрую сыравінную базу для дрэваапрацоўкі, транспартную інфраструктуру і прафесійныя кадры. Ёсць і неабходныя вытворчыя пляцоўкі, на якіх можна арганізаваць работу. Для Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, а таксама для іншых прадпрыемстваў ДВГА «Белмастацпромыслы» новыя напрамкі дзейнасці - гэта крок наперад. Неабходна развівацца ў тых сферах эканомікі, якія забяспечаць стабільную загрузку вытворчасці і будуць эфектыўныя як у бягучай, так аддаленай перспектыве, падкрэсліў кіраўнік спраў Прэзідэнта.
Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў спецыялізуецца на вытворчасці гатовых тэкстыльных вырабаў, вязанай і трыкатажнай прадукцыі, вырабаў з дроту і гатовых металічных вырабаў. У першым квартале бягучага года прадпрыемствам забяспечаны тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці 126,5 працэнта. Амаль на 28 працэнтаў павялічана заработная плата работнікаў. Іх на фабрыцы працуе каля 120 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары